Прахажа́к ’прахожы’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад асновы прахож‑ (параўн. прахо́жы) з суф. ‑ак, відаць, пад уплывам міна́к ’тс’. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстава́ка ’той, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́ць ’стаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мутва́ ’канаўка з вадой, азярына’ (нараўл., Яшк.). Да мут (гл.). Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 202. Сюды ж мутвіца ’рыбалоўнае месца, заліў’ (Нас. АУ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыгма́ніць ’маніць, дурыць, абдурваць’ (пруж., Нар. словатв.), ’нагаворваць, паклёпнічаць’ (карэліц., Шатал.). Да лы́га 1. Утворана ад ⁺лыгман ’манюка’. Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляву́ш, лявуша́, лявушня́, ляўшня́ (гродз., Сл. ПЗБ), рус. леву́ша́, леву́ха́, левоня, левош, левха́, левша́. Да ле́вы (гл.). А б суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125, 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляту́нак ’мара, летуценне’ (Гарэц., Др.-Падб.; Крывіч, 5, 1923; ТСБМ, Нар. Гом.). Утворана ад летуцець пры дапамозе суфікса ‑унак (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)