павярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Вярчальным рухам, варочаючыся, змяніць напрамак, становішча.

П. кругом.

П. на другі бок.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Атрымаць нечаканае развіццё.

Справа павярнулася не так, як чакалі.

|| незак. паваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысе́брыцца ’прымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́цца ’падсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отгу́л

1. адгу́л, -лу м.;

получи́ть отгу́л за сверхуро́чную рабо́ту атрыма́ць адгу́л за звышуро́чную рабо́ту;

2. (откорм) обл. адпа́с, -су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разво́д​I в разн. знач. разво́д, -ду м.;

получи́ть разво́д атрыма́ць разво́д;

разво́д карау́лов воен. разво́д караву́лаў;

разво́д мо́ста́ разво́д мо́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пансіяна́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Поўнае ўтрыманне таго, хто жыве дзе‑н. (у некаторых навучальных установах, на курортах і пад.).

2. Від гасцініцы, дзе можна атрымаць месца для начлегу, для стаянкі аўтамабіляў і пад.

[Фр. pensionnat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́гнуцца, ‑нецца; безас. незак., каму.

Разм. Хацецца, жадацца. Галенчык, якому прагнулася зноў заявіць пра сябе, узяў слова. Мележ.

прагну́цца, ‑гне́цца; зак.

Зрабіцца прагнутым, атрымаць выгіб пад уздзеяннем якога‑н. цяжару. Падлога зыбаецца, столь прагнулася. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задавальне́нне ср.

1. удовлетворе́ние; см. задавальня́ць 1;

2. (чувство) удовлетворе́ние; удово́льствие;

мара́льнае з. — мора́льное удовлетворе́ние;

атрыма́ць з. — получи́ть удово́льствие;

◊ патрабава́ць ~ння — тре́бовать удовлетворе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́ніць 1 ’параніць’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), ра́ніцца ’атрымаць раненне’ (ТС), ст.-бел. ранити ’раніць’. Гл. рана 1.

Ра́ніць 2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніцца ’прыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. што. Паспешліва адняць.

А. руку ад агню.

2. каго-што. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; разм.).

А. добры гарнітур.

3. што. Атрымаць, зарабіць (разм.).

А. вымову.

А. двойку.

4. што. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (разм.).

А. сякерай галіну.

|| незак. адхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́бці, аграбу́, аграбе́ш, аграбе́; аграбём, аграбяце́, аграбу́ць; агро́б, агрэ́бла; аграбі́; агрэ́бены; зак., што.

1. Тое, што і абгрэбці.

А. стог сена.

2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (разм.).

А. ўчасткі.

3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (разм.).

А. вялікую прэмію.

|| незак. аграба́ць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аграба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)