Во́чка ’дзірка, адтуліна’; ’ячэя ў сетцы’; ’значок на ігральнай карце’ (БРС); ’дзірка ў калодзе-вуллі для ўваходу пчол’ (Сержп. Борт., 21); ’пятля ў вязанні’ (Шат.); ’пятля ў нітах, у якую кідаюць нітку асновы’ (Шатал.). Памянш. да вока (гл.). Сюды ж, відавочна, і вочка ’газоўка’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолікрэмсаць, мусоліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́гнуць ‘выдаваць працяглыя глухія гукі’ (Нас., Байк. і Некр.): на ўси животы стогнець (Нас.). Гл. стагнаць. Сюды ж стогоне́ць ‘гудзець, аддавацца гулам’ (ТС), што можна разглядаць як другаснае пашырэнне асновы, і стогне́ць ‘дрэнна захоўвацца, псавацца’ (ТС) — магчымы ітэратыў да стагнаць з семантыкай ‘дрэнна сябе адчуваць; дрэнна пачувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льнік1 ’млынар’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), валож., шальч. ’млён’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. мельник, балг. мелник, польск. mielnik, н.-луж. młynik ’тс’, макед. мелник ’камень млына’, чэш. Mělnik — назва горада ў Чэхіі. Відаць, познепрасл. утварэнне з суфіксам ‑(n)ikь ад асновы цяперашняга часу mel‑ дзеяслова малоць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 90; Сцяцко, Афікс. наз., 54–55. Ад гэтай жа асновы ўтворана і мельніца ’млын’ (мсцісл., З нар. сл.; Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’жорны’ (Ян.), рус. мельница, польск. mielnica, макед., балг. мелница ’млын’, серб. Мельница — назва вёскі.

Ме́льнік2 ’малая ўкладка снапоў у полі’ (валож., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ). З мэндлік, у якога выпала ‑д‑ і адбылася перастаноўка нлʼлʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неспадзе́ўкі ’нечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейна ’нечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атыма́лка ’ануча, якой бяруць гаршкі з загнетка’ (> ’ануча наогул’) (Касп., Янк. Мат.), атыма́ч ’тс’ (Жд.), атымачка ’тс’ (Інстр. I). Рус. абл. атымалка, отнималка. Утворана з суфіксам ‑лк‑а ці (у варыянтах) ‑ч, ‑ч‑к‑а ад дзеяслоўнай асновы атыма‑ць з прэфіксам *ot‑ і коранем ‑im‑. Гл. аднімаць, мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балебу́шачкі ’варэнікі з мясам’ (Мат. Гродз.), балэбу́шачка ’варэнік з мясам’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бала́буха, бала́бу́шка (гл.), г. зн. ад асновы балаб‑, якая часта выступае ў назвах круглых прадметаў і яды з цеста. Змена формы балаб‑ > балеб‑, мабыць, з’яўляецца вынікам дысіміляцыі (аа > ае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)