паса́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Гіст. У 10–18 стст. — гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з’яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі. Штыхаў.

2. Гіст. Прыгарад, прадмесце, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў. Жычка.

3. Рад снапоў, пакладзеных на ток для абмалоту. Пасля поўдня, хоць пасад і не быў дамалочаным, [Тарэнта] у ток не пайшоў, а выбраўся на тарфяную станцыю да сына. Галавач.

4. Уст. У вясельным абрадзе — месца (звычайна дзяжа, накрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі .. кажухом — вось ён і пасад. Дубоўка. // Разм. Месца, сядзенне. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка. Лужанін. // перан. Становішча, месца. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. Купала. Ён [пан] музыкам быў у замку, Капельмайстра меў пасад. Колас.

•••

Пасад садзіць гл. садзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бундор ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал., 43), бу́ндурчастка печы’ (Бесар., 149). Параўн. польск. дыял. bondur ’тс’ (гл. Варш. сл., 1, 189, пад bołdur). Бясспрэчна, звязана з боўдур ’комін’ (гл.). Форма ўзнікла (дысіміляцыяй плаўных л‑р > н‑р) з *булдор, *булдур. Польскае слова, здаецца, запазычана з беларускай мовы. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́ля ’абы (быля́-што)’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Ст.-бел. быле ’абы’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. byle ’тс’ (< *by‑le, да дзеяслова *byti і частка ‑le, гл. Брукнер, 51; Слаўскі, 1, 53). Сюды і былі́ б ’толькі б’ (Нас.). Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 11) лічыць, што бел. быле‑што́ запазычана прама з польск. byle co.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацые́т, пацыят ’франтон’ (Сл. Брэс.; свісл., Сцяшк. Сл.; лін., Шатал.; драг., іван., пін., лельч., нараўл., мазыр., ДАБМ, к. 230). Праз польскую мову (параўн, польск. facjata ’мансарда’, ’сярэдняя частка франтальнай сцяны будынка, высунутая за гзымс’, ’твар, морда’, ст.-польск. ’выгляд’) з італ. facciata ’фасад’. Аб мене ф > п у бел. гаворках гл. Карскі, 1, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́міна ’палонка, незамёрзлая частка ракі або возера’ (Сцяшк. МГ). З польск. plonina ’палонка, пелька’, якое з польск. ріо ’багна’ < рві, параўн. кацеўск. рві, plisty ’багністы (пра зарастаючыя азерцы)’ < прасл. *ръlъ ’балота, якое часова заліваецца вадою’, параўн. ст.-рус. пол ’тс’, рус. полая вода, половодье; роднаснае літ. pūliai ’гной’ < *і .e.pul‑o‑s (Банькоўскі, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’я́нка1 ’абабак (10 снапоў)’ (ТС). Няясна. Відавочна, у выніку кантамінацыі мара́ (гл.) і стая́нка (гл. віц., стъйа́нкі, ДАБМ, с. 876). Не выключана паходжанне з імя Мар’яна.

Мар’я́нка2 ’трытон’ (ТС). Не зусім яснае слова. Магчыма, уграфінізм. Параўн. рус. вяц. мурья́ ’задняя ніжняя частка тулава, ягадзіцы’; лексема магла б быць утворана, як польск. kijanka ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масталы́га1частка каравячай тушы’ (Растарг.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́жка ’косць’, мостолы́га ’перадплечча’, ’галёнка’; цвяр. ’рука без кісці, нага без ступні’, валаг. ’доўгая худая рука’, алан. мостолю́га ’вялікая косць з мясам’. Беларуска-рускае. Да масол (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле сумежнасці: ’косць’ > ’мяса’ > ’туша’.

Масталы́га2 ’буркун, прыдзірала’ (Растарг.). Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)