Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр. корчитися, рус. корчиться ’тс’, ст.-слав. кърчити, серб.-харв. кр̏чити се, славен. kŕčiti se ’тс’, польск. kurczyć się, чэш. krčiti sě, славац. kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел. курчыцца ўзнікла пад уплывам польск. kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладу́нка, ладу́нкі ’род патранташа ў кавалерыстаў’, ’сумка для пораху, шроту ў паляўнічых’, ’набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сумка’ (паўд.-усх., КЭС), ладу́нка, ладу́нык ’скрынка для пістонаў’ (Бяльк.). Ст.-бел. ладунокъ, ледунокъ, лядунокъ ’набой’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. ładunek, ładunek ’тс’. Форма жан. р. пад уплывам сумка, торба, скрынка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гало́п ’галоп’ (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. гало́п, укр. гало́п. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Galopp (< франц.) або франц. galop. Параўн. Фасмер, 1, 389. Шанскі (1, Г, 18–19) удакладняе, што запазычанне адбылося (прынамсі, для рус.) з франц. мовы (яшчэ ў Пятроўскую эпоху). Пытанне, адкуль канкрэтна прыйшло гэта слова ў бел. мову (праз якую мову-пасрэднік), пакуль што застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галя́с ’чарнільны арэшак’ (Нас.). Гэта слова засведчана ўжо ў ст.-бел. помніках з XVII ст. у напісанні кгалясъ, галясъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. galas ’тс’. Гл. Слаўскі, 1, 251; Булыка, Запазыч., 117. З польск. запазычана таксама ст.-укр. голясъ ’тс’ (Слаўскі, там жа). Польск. слова ўзята з лац. galla (Слаўскі, там жа; Брукнер, 132, прыводзіць яшчэ і лац. gallast gallacium).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галя́чка ’ігла’ (Нас.). Паколькі, здаецца, няма дадатковых даных аб гэтай лексеме, то магчыма толькі выказаць меркаванне (даволі гіпатэтычнае) аб этымалагічнай сувязі з укр. го́лка ’ігла’. Бел. слова, мусіць, паходзіць з *голячка, дзе ‑ячка з’яўляецца суфіксам (у якой функцыі?), а гол — аснова, што ва ўкр. гол‑ка, рус. игла, іголка. Не выключаецца і сувязь з голы (тады, магчыма, гэта нейкая метафарычная або жартоўная назва).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамава́ць1 ’уціхамірваць, стрымліваць’ (Нас.), ’тармазіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Вядома ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст.: гамовати ’ўціхамірваць, стрымліваць’ (гл. Булыка, Запазыч., 78). Як і ўкр. гамува́ти (у XVI–XVIII стст. гамовати), запазычанне з польск. hamować < с.-в.-ням. hamen (пазней hemmen). Гл. Слаўскі, 1, 399 (з падрабязнай літ-рай).

Гамава́ць2 ’крычаць і да т. п.’ Гл. гам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус. кубы́шка. Параўн. таксама рус. дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́нуць ’гінуць’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Укр. ги́нути, рус. ги́бнуть, дыял. ги́нуть, польск. ginąć, gibnąč, чэш. hynouti, ст.-слав. гыбнѫти, гынѫти, балг. ги́на, ги́бна, серб.-харв. ги̏нути, ги̏бнути і г. д. Прасл. *gybnǫti, якое суадносіцца з *gybati. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 218–219 (там і літ-ра). Сл. паўн.-зах. лічыць гэта бел. слова запазычаннем з польск. ginąć, што неверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Далікту́ся ’вельмі далікатны (пра чалавека)’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з польск. мовы, але слова было сапсавана. Параўн. польск. delikatniś ’пястуха, недатыка’ (утварэнне да delikatny). Параўн. яшчэ ст.-бел. деликатъ ’пястун’ (паводле Булыкі, Запазыч., 90, з франц. délicat < лац.). Фанетычная структура польск. слова, відаць, была незвычайнай для ўсх.-слав. моў, і таму яно было перароблена і, магчыма, кантамінавалася з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)