шпіёнства, ‑а, н.

Тое, што і шпіянаж; вышукванне, высочванне каго‑, чаго‑н. Яму [следчаму] было дастаткова ўпэўненасці каменданта паліцыі і некаторых паліцэйскіх, што толькі грамадоўцы маглі забіць Сашку, помсцячы за яго правакацыі і шпіёнства. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскала́цыя, ‑і, ж.

Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн. «ЛіМ». // Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.

[Ад англ. escalation — паступовае ўзмацненне, павелічэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ля ж.

1. (часть) до́ля, -лі ж.; ча́стка, -кі ж.;

2. (участь) до́ля, -лі ж.; (судьба) лёс, род. лёсу м.;

льви́ная до́ля ільві́ная до́ля;

вы́пало на мою́ (твою́, его́) до́лю вы́пала на маю́ (тваю́, яго́) до́лю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пробра́ть сов.

1. (пронять, прохватить) праня́ць, прабра́ць;

его́ ниче́м не проберёшь яго́ нічы́м не про́ймеш;

2. (сделать выговор, побранить кого-л.) разг. прабра́ць, вы́гаварыць (каму), пасвары́цца (на каго), пала́яць, вы́лаяць;

3. (посев) с.-х. прапало́ць, прарва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́ще сравн. ст.

1. нареч. часце́й;

ча́ще заходи́те часце́й захо́дзьце;

2. нареч. (гуще) гусце́й; часце́й;

сажа́й ча́ще саджа́й гусце́й (часце́й);

3. прил. часце́йшы;

его́ посеще́ния ста́ли ча́ще яго́ наве́дванні ста́лі часце́йшымі;

4. прил. (гуще) гусце́йшы; часце́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярэ́бірак ’ахапак, пласт сена, набраны граблямі’ (ТСБМ, Касп.; барыс., лях., пух., ганц., Сл. ПЗБ; Жд.; карэл., Янк. Мат.; Янк. 1), парэ́біранка ’награбленае (“перабранае”) да нагі граблямі сена або салома’ (Шат.), пярэ́бірка ’перабранае граблямі сена для больш зручнага складання яго ў капу’ (Некр., Касп., Сл. Брэс.), пярэ́барка ’тс’ (Жд.), пярэ́бярня ’ахапак дроў’, перэ́бер ’пласт сена’ (петрык., Шатал.). Суфіксальнае ўтварэнне ад перабіра́ць, перабра́ць, гл. біра́ць, браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шань ’стрэмка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. пптеницянасмарк, катар’. Няясна. Магчыма, утварэнне ад * патануць (Стануць), параўн. з рус. дыял. тануть ’моцна піхнуць, кінуць’, якое ў сваю чаргу тлумачыцца, як шатну́ть ад шатать (Фасмер, 4, 405). Імаверна, аднак, што гэта слова можа ўзыходзіць да *пашынуць (пошынь > потань) піхнуць, ударыць5 (Гарачава, Этимология–1985, 63), параўн. славац. ošimdo hoяго хапіў удар, разбіў параліч’ (< ošibnulo), гл. ашыбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляту́чая мыш ’кажан’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Усх.-слав. Аналагічна ням. Fleder‑maus (< с.-в.-ням. vlëdern ’лётаць, пыркаць’ + Maus ’мыш’). Серб.-харв. сле̑пи ми̏ш ’тс’, магчыма, таксама сведчыць аб архаічнасці словазлучэння. Сюды ж палес. лету́ча муш ’блёкат чорны, Hyocyamus niger L.’ (паводле псіхатропнага або і атрутнага дзеяння алкалоідаў расліны, яе назва атаясамліваецца з павер’ямі вакол кожана накшталт таго, што дотыкі або ўкусы яго выклікаюць смерць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаве́шка (БРС, Касп., Сцяшк. МГ, Нас., Шат.). Па паходжанню гэта спачатку памяншальная форма ад прасл. *golvьńa ’галавешка’, утвораная суфіксам *‑eš‑ьka (параўн. суф. *‑exa). Суфіксы з элементам x звычайна злучаюцца са словамі ў іх усечанай форме (звычайна выпадае склад або толькі зычны). Калі асноўнае слова (*галаўня) знікла з ужытку, у яго функцыі распаўсюдзілася вытворнае галавешка (таксама галавешка, гл.; але гэта апошняе толькі ў частцы дыялектаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваўня́нка ’грыб ваўнянка’ (БРС, Нас., Касп., Сцяшк. МГ), вавня́нка, вовня́нка ’вельмі горкі грыб (Lactaria necator)’ (Лысенка, ССП); пераносна ’чалавек з дрэнным характарам’. У грыба Agaricus torminosus шляпка пакрыта валаскамі. Таму ў слав. мовах яго называюць ’шарсцяным’, у прыватнасці вытворнымі словамі ад *vьlna ’шэрсць’. Параўн. рус. волнушка, волняшка, укр. вовнянка, польск. wełnianka, ст.-чэш. vlněnka і да т. п. Падрабязна з аглядам літ-ры Мяркулава Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)