Прасто́л ’трон манарха; алтарны стол (у царкве)’ (ТСБМ). З рус. престо́л ’тс’, што з ц.-слав., ст.-слав. прѣстолъ < прѣ‑ і столъ, апошняе са значэннем ’лава, услон’, параўн. балг. стол ’крэсла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вячэ́ра, ‑ы, ж.

Спажыванне ежы вечарам. Вячэра цягнулася ў гэты вечар доўга. Чорны. // Сама гэта ежа. Маці збірала на стол познюю вячэру. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́мберны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае дачыненне да ломбера. Ломберны стол. Ломберныя карты. □ Граф гуляў у ломбернай зале з сябрамі ў віст. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серва́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Нізкі буфет для пасуды і сталовай бялізны. [Галіна Адамаўна].. адчыніла шуфляду серванта, выхапіла бялюткі абрус, узмахнуўшы, заслала ім стол. Шамякін.

[Фр. servante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьмо́вы

1. пи́сьменный;

п. знак — пи́сьменный знак;

~вая рабо́та — пи́сьменная рабо́та;

п. стол — пи́сьменный стол;

у ~вай фо́рме — в пи́сьменной фо́рме;

2. (связанный с принадлежностями для письма) писчебума́жный;

магазі́н ~вых прыла́д — магази́н писчебума́жных принадле́жностей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перешлихтова́тьII сов., стол.

1. (всё, многое) перашліхтава́ць, пашліхтава́ць;

2. (заново) перашліхтава́ць;

3. (испортить шлихтиком) перашліхтава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

собра́ть сов., в разн. знач. сабра́ць, мног. пазбіра́ць; (подать на стол — ещё) прыгатава́ць, пада́ць; см. собира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фанеро́вка ж., стол.

1. (действие) фанерава́нне, -ння ср., фанеро́ўка, -кі ж.;

2. (материал) фанеро́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Му́ня ’маруда’ (стол., Сл. Брэс.). Да моняла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махра́, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і махорка (у 2 знач.). Высыпай на стол капшук махры: З госцем можна быць і да зары. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)