размары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.

Разм. Давесці да расслабленага, санлівага стану. Сонечнае цяпло, лясны водар размарылі .. [Галку]. Рамановіч. Распалілі грубачку, цяплынь паступова размарыла нас, і не было ахвоты падымацца, каб ісці далей. Карамазаў. / у безас. ужыв. У хаце было горача ад моцна напаленай печы, і хлопцаў хутка размарыла, пацягнула на сон. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сп’яне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які сп’янеў, ап’янеў. Сп’янелы, [Міканор] не адразу ўстаў і тады, калі маці, якая ўнесла з сенцаў халадзец, сказала, што на вуліцы нейкія крыкі. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Нехта сп’янелым голасам спяваў. Савіцкі. // Які прыйшоў у стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Сп’янелы ад ляснога паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́дучы ’хутка, на вачах, увачавідкі, відавочна’ (КЭС, лаг.; хойн., Мат. Гом., Янк. II) — прыслоўе, утворанае ад дзеепрыслоўя відзючы > viděti. Да відзець (гл.).

Віду́чы ’чалавек, які добра бачыць’ (Жд., 2, КТС), мсцісл. відзючый (З нар. сл.), відучый ’тс’ (Нас.), укр. видючий ’відавочны’; ’відушчы’, рус. видучий ’відушчы, хто добра бачыць’ — дзеепрыметнік незалежнага стану ад дзеяслова відзець (гл.) з нерэгулярным утварэннем: суф. ‑учы(й) утварае Nomina agentis. Сюды ж відучасць ’здольнасць бачыць’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́дства, ро́дство ’радня, сваякі’ (брасл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3; ТС), рус. родство́ ’роднасць’, ’блізкасць, падабенства’, дыял. (вяц., сіб.) ро́дство ’тс’, в.-луж. ródstwo ’сваяцтва, роднасць па крыві’; славен. soródstvo ’радня’, rôjstvo ’нараджэнне’, ’роды’, ’паходжанне’, серб. ро̏ђаштво і харв. rođaštvo ’роднасць, роднаснасць’, сро̀дство ’радня’, ’падабенства’, макед. родство ’роднасць, блізкасць’, балг. ро́дство ’тс’. Да прасл. *ordьstvo, у якім адцягнены суф. ‑ьstv‑o называе дзеянне, блізкае да паняцця стану (Вступ, 150).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расстро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. каго-што. Парушыць парадак, строй чаго-н.

Р. калону вучняў.

2. што. Парушыць лад, строй (пра музычныя інструменты).

Р. скрыпку.

3. што. Прывесці ў заняпад, прычыніць шкоду.

Р. гаспадарку.

4. Давесці да ненармальнага стану, хваробы.

Р. здароўе.

5. што. Перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н., разладзіць.

Р. планы.

6. каго (што). Засмуціць, давесці да дрэннага настрою.

Сваімі паводзінамі сын моцна расстроіў бацькоў.

|| незак. расстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расстро́йства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́жа ску́ра, -ры ж.;

ко́жа да ко́сти ску́ра ды ко́сці;

из ко́жи вон лезть са ску́ры ле́зці (вылу́звацца);

моро́з по ко́же маро́з па ску́ры;

ни ко́жи, ни ро́жи ні з ста́ну, ні з тва́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супраці́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які абараняе супрацьлеглыя інтарэсы (у вайне, барацьбе, гульні і пад.). Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся тут [па вуліцы] і горача судзілі погляды супраціўнага стану. Колас.

2. Размешчаны адзін супраць другога, супрацьлеглы (пра лісты, галіны і пад.).

3. У граматыцы — які спалучае сказы або члены сказаў, што супрацьпастаўляюцца або размяжоўваюцца (пра злучнік).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўтапёс, жаўтёпасак ’пясчаная глеба’ (Шат.), жаўтопёсок (Мат. Гом.), жаўтапесак (глус., Янк. II) ’тс’. Параўн. жаўтазём ’глеба з жоўтага пяску’ (Сцяц.). Складанае слова з прыметнікавай асновы жоўты (гл.) і назоўніка пясок (гл.). Цікава, што апошні прадстаўлены ў форме без суфікса ‑ъкъ; яе можна лічыць або адлюстраваннем старажытнага стану, або пазнейшым усячэннем па мадэлі жаўтазём. Трэба пры гэтым мець на ўвазе нерэгулярнае адлюстраванне ě ў выглядзе ё, якое ўказвае, як і форма жаўтёпасак, на пазнейшыя дэфармацыі слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарахну́цца (смырахну́цца) ‘спалохацца, спужацца’ (Бяльк.). Да прасл. кораня *merk‑/*mork‑ (гл. марока). Параўн. варыянт гэтага кораня з канчатковым ‑ch‑ у польск. mierzchnąć ‘тускнець, блякнуць; змяркацца’ і ўкр. ме́рхнути, ме́рхти ‘тс’. Брукнер (346) прыводзіць цікавае рус. маск. мараморохи, якое скарыстана ў А. Белага: “… под мараморохом зимы”, якое ён лічыць падваеннем ад морак і зменай на ‑ch‑ заканчэння кораня. Семантыку бел. слова магчыма было б тлумачыць як ‘дайсці да стану непрытомнасці (рус. обморока) ад страху’ — ‘спужацца, спалохацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перахо́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для пераходу куды-н.

П. тунэль.

П. экзамен.

2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

П. перыяд.

Пераходныя гаворкі.

3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

П. кубак.

П. вымпел.

4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

Пераходныя фонды.

Пераходная тэма.

5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)