Брыць ’брыць’ (БРС, Юрч.). Рус. брить, укр. бри́ти, чэш. břiti, серб.-харв. брѝјати, балг. дыял. брѝя, славен. bríti. Аснова *bhrēi̯‑. Параўн. ст.-інд. bhrīṇā́ti ’раніць’, ст.-іран. pairibrīnaiti ’разрэзвае’ і г. д. Бернекер, 94; Праабражэнскі, 1, 45–46; Фасмер, 1, 213; БЕР, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аб ’сёння’ паўн.-слав. Праславянскі характар яго даводзіцца, магчыма, яшчэ балтаславянскай канструкцыяй тыпу бел. аб ноч ’на працягу ночы’. Параўн. рус. ц.-слав. объ нощъ, чэш. ob noc, н.-луж. hob noc, серб.-харв. об ноћ, славен. ob noč, літ. apýnaktis (Трубачоў, Проспект, 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абы́ < а + бы. Гл. бы (< быць), укр. аби, ст.-рус. абы, рус. абы, польск. aby, кашуб. aboe, н.-луж. abo, aby, в.-луж. abo, славен. aboj (параўн. каб(ы), дабы, польск. żeby і г. д.), параўн. Махэк₂, 15; Шанскі, 1, А, 23; Саднік-Айцэтмюлер, 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарэ́ць ’гарэць’ (Сцяшк. МГ). Славен. žaréti ’гарэць, тлець’. Таго ж кораня, што жар (гл.), з суфіксам *‑ě‑ti; параўн. ст.-рус. синѣти, цѣлѣти, бел. гарэць (гл.). Утворана, магчыма, яшчэ ў прасл. Гл. яшчэ жу́раць. Р. Казлова (ССл, 1980, 6, 87–92) звязвае з жа́ры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здо́льны ’такі, што ўмее ці можа што-н. рабіць, таленавіты’. Польск. zdolný, чэш., славац. zdolný ’тс’, славен. zdọ̑ljnji ’ніжні’ (< zdolu ’знізу’). Бел. здо́льны, відаць, з польск. zdolny, утворанага ад zdoleč ’змагчы’ — дзеяслова, пашыранага ў гэтым знач. у зах.-слав., пры дапамозе суф. ‑n‑. Параўн. здолець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыпе́лы (трыпэ́лый) аргат. ‘малады’ (Бел. дыял. 1). Параўн. рус. смал., пск. трипёлый ‘тс’ (Дабр., СРНГ). Куркіна (Диал. структура, 110), зыходзячы са значэння ‘неакрэплы, нябіты’, звязвае з асновай *trip‑, параўн. славен. tripati ‘міргаць, дрыжаць’, літ. trỹpti ‘тупаць нагамі’ і інш., што няпэўна. Хутчэй да папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́лапень ’дурань’ (Мат. Маг., Сцяшк. Сл.), ’таўкач’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Утварэнне з суф. ‑ень ад тало́піць, гл. талопіцца 2; параўн. славен. tlápiti ’балбатаць, трызніць’, харв. tlápiti ’тс’, для якіх рэканструюецца прасл. *tolpiti (Скок, 3, 187), звязанае, хутчэй за ўсё, з тоўпіцца (гл.). Параўн. талабень, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуцо́к ’penis’ (КСТ). Магчыма, фанетычны варыянт да пыцо́к (гл.), параўн., аднак, укр. пу́цка ’membrum virile’, арг. пу́ца ’тс’ (< рум. puţa ’penis’), славен. puca ’penis (у малых дзяцей)’ (< істрыйск. puţă ’тс’), апошняе Скок (2, 88) выводзіць з лац. *pūttium ад puttus ’дзіця’. Параўн. таксама пе́цік ’penis (у дзяцей)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піса́ла ’пяро’ (Нас.), рус. писало ’начынне для пісання’, стараж.-рус. писало ’грыфель’ (XI ст.), польск. старое pisadło, чэш. písadlo ’скрынка з чарнільніцай і пясочніцай’, славен. pisálo ’грыфель’, серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, макед. писалка ’тс’, ’ручка’, балг. писа́лка ’ручка з пяром’. Да прасл. *pьsati ’маляваць’ > пісаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)