Стрэ́ліца ‘стрэлкаліст, Sagittaria L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), стрэлі́ца ‘вага ў студні з жураўлём’ (добр., ДАБМ, камент., 809). Да страла1 (гл.) з-за знешняга падабенства; да словаўтварэння параўн. славен. strelica ‘страла’. Этымон адлюстраваны і ў навуковай назве расліны, суадноснай з лацінскай, параўн. sagitta ‘страла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)