кадзірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для кадзіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальтыжыро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для вальтыжыроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́занный

1. прич. (показанный) пака́заны; (отмеченный) зазна́чаны; (названный) назва́ны;

2. прич. (разъяснённый) раска́заны, растлума́чаны; ука́заны;

3. прил. (намеченный) вы́значаны, прызна́чаны; назва́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рале́йныпрызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел. ролейныйпрызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус. дыял. роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус. ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг. ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.

1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.

Абновы і ўкрасы.

2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.

Дубовы гай — у. наваколля.

Гэты студэнт — у. курса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́лкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запалкі. Запалкавая галоўка. // Прызначаны для захавання запалак. Запалкавая каробка. // Прызначаны для вырабу і продажу запалак. Запалкавая прамысловасць. Запалкавы аўтамат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́начны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для гонак. Гоначны аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

градзі́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для градзіравання. Градзірная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуказапісны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для гуказапісу. Гуказапісны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для балаціроўкі. Балаціровачны бюлетэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)