абвя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае, абвялае. Якімовіч.
2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызе́млены, ‑ая, ‑ая.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызямліць.
2. у знач. прым. Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага; прыніжаны. Хоць і многа яшчэ ў творы прыземленага бытавізму, але і бытавізм гэты своеасаблівы. Адамовіч. Талент жа маладога паэта быў даволі значны, каб ён не адчуў усёй шкоды прывязанасці да прыземленага быту. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумбу́рны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены яснасці, паслядоўнасці, парадку; блытаны, хаатычны. Помню, я сказаў, што Дастаеўскі здаецца мне вельмі панурым пісьменнікам, што людзі ў яго хваравітыя, і настрой у творах нездаровы, і стыль нейкі сумбурны — нібы сядзеў і пісаў, пісаў, не вельмі абдумваючы раней. Мележ. // Поўны мітусні, сумятні. Сумбурны дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаба́члівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках. Аўтар часам бывае неабачлівы, калі.. раптам адмаўляецца ад катэгарычнасці ранейшых сцвярджэнняў. «Полымя». // Пазбаўлены абачлівасці; неасцярожны, неабдуманы. Неабачлівы ўчынак. □ Лёгка было аступіцца, паляцець у бездань. Але нешта ўсё-такі ўтрымала хлопца ад неабачлівага кроку. Сабаленка.
2. Няўважлівы, нячулы. Неабачлівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надлама́ны і надло́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.
2. у знач. прым. Змучаны, пазбаўлены фізічных і душэўных сіл; з надломам (у 2, 3 знач.). Надламаная душа. □ [Васіль Ціханавіч] нейкім надламаным і ціхім голасам сказаў: — Што ты, Дзяніс... Сіўцоў. Убачыўшы сына, [маці] павольна павярнулася да яго, надломаным голасам спытала: — Што? Як там? Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нацягнуць.
2. перан.; у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане напружання. Нацягнутыя нервы не абяцалі нічога добрага. Гартны. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружанае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч.
3. перан.; у знач. прым. Пазбаўлены натуральнасці. Нацягнуты смех. Нацягнутыя паводзіны. // Недружалюбны. Нацягнутыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.
2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.
3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясве́жы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў з цягам часу свежасць, свае натуральныя якасці. Нясвежыя прадукты.
2. перан. Пазбаўлены свежасці, яркасці. Якаў застаў Вярбіцкага дома. Той нядаўна прачнуўся, і твар яго быў памяты і нясвежы. Чарнышэвіч.
3. Які доўга насілі; заношаны, брудны. З-пад расшпіленага каўняра кіцеля ў хлопца, віднелася нясвежая цяльняшка. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)