схо́дны, ‑ая, ‑ае.

Прымальны, падыходзячы; выгадны. Купіць па сходнай цане. □ Гаспадар, талковы і ветлівы дзядзька, ахвотна даў нам за сходную плату маторнай лодкі, паслаў з намі хлопца, загарэлага дзевяцікласніка. Брыль. Тут стаяла гамонка больш вясёлая, бо ў кірмашовыя дні, пасля сходнага продажу якога свінчаці, на возе мужчыны збіраліся каля пляшкі гарэлкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унь, часціца.

Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны. Трус. Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі. Пальчэўскі. [Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была. Кандрусевіч. — Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаты́га, ‑і, ДМ ‑тызе, ж.

Абл. Турботы, клопат. — А мо б наўперад, пан Хадыка, Калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? — Сказаў Міхал. Колас. Да Вайтовіча падышоў каваль і напомніў: — Не расквіталіся, пане. За фатыгу абяцалі на кілішак гарэлкі. Пальчэўскі.

•••

Не варта за фатыгу — аб справе, якая не заслугоўвае клопату.

[Польск. fatyga з фр. fatique — стомленасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.

Разм. неадабр. Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём. Купала. — Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя. Галавач. [Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́шынец ’наш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанец ’наш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус. нашенец ’наш, свой чалавек’, ст.-польск. naszyniec ’тс’, чэш., славац. пасінее ’тс’, славен. паспее ’наш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв. нашинац ’тс’, балг. на́шенец ’тс’, макед. нашинец ’тс’. Утворана ад *нашынскі (Снишына, гл.), параўн. рус. нашинский, на́шенский ’наш, належачы нам’, чэш., славац. našinsky, серб.-харв. нашински, балг. на́шенски, макед. нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус. на́шин ’наш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́ліць, у выразе казеліць вочы ’скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-н., што-н.’ (БРС, ТСБМ, Касп.; полац., Нар. лекс.), казерыць вочы ’тс’ (КЭС., лаг.; Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў іншых мовах нам невядомыя; што ж датычыцца наогул утварэння дзеясловаў такога тыпу, можна прывесці польск. koźlić (czoło) ’хмурыць і да т. п.’, рус. дыял. козиться ’злавацца; паводзіць сябе высакамерна; пазбягаць людзей і інш.’, козлиться ’ўпірацца, упарціцца’, літ. ožiúotis ’тс’. Метафара ў разглядаемым выпадку відавочная; што ж датычыцца словаўтварэння, то для формы казеліць можна думаць пра аснову казёл‑, адносна казерыць — меркаваць або аб наяўнасці экспрэсіўнага дэрывата з ‑р‑ суфіксацыяй ад каза, або аб уплыве такой суфіксацыі на асноўную форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зеленава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Злёгку зялёны (у 1, 2 знач.); з зялёным адценнем. Зеленаватыя вочы ўмеюць быць злымі і строгімі, хоць сам старшыня чалавек не злы. Колас. З мора насустрач нам адна за другой коцяцца ўзнятыя ветрам зеленаватыя хвалі. Галавач.

2. Недаспелы, зялёны. Жыта пачало хутка даспяваць. Толькі ў нізінах яно было зеленаватым. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось. // Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўдые́нцыя, ‑і, ж.

Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя канчаецца. Лынькоў. — Прыходзь жа сюды не пазней трох дзён, раскажаш нам, што здабудзеш за гэты час. Апознішся, то можа мяне не застанеш тут. — На гэтым і скончыў дзед Талаш сваю аўдыенцыю. Колас.

[Лац. audientia — слуханне, выслухванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бардзю́р, ‑а, м.

Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.

[Фр. bordure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)