Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысомнік ‘месца, дзе сякуць дровы’ (Мат. Маг.). У выніку змены ‑тн‑ на ‑мн‑ (калі гэта не вынік памылковай дэшыфроўкі запісу), параўн. трысо́тнік ‘месца, дзе колюць і сушаць дровы’ (Жд. 2, ДАБМ, камент., 789). Гл. трасотнік, траскоўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мож, можа, можэ ’быць можа, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Маг., ТС; КЭС, лаг.; гор., паўд.-усх., КЭС). Да магчы́ (гл.). У мадальным значэнні выступае ў форме 3‑й ас. адз. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупавокі ’лупаты’, ’які часта лыпае павекамі’ (Нас. Доп.), лупавокій, луповокі ’вірлавокі’ (Мат. Маг., ТС), лупавокенькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), смал. луповокий ’тс’. Аналагічна рус. варон. лупобе́льмый, цвяр., пск. лупогла́з ’тс’. Да лу́па3 і вока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́лі ’бусы’ (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Нік. Очерки, Мядзв., Мат. Маг., Юрч.). Ст.-бел. корали, карали ’каралі’ (з 1578 г.). Запазычанне з польск. korale ’тс’ (Булыка, Запазыч., 171). Форма кралі, магчыма, пад уплывам краля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Семачо́к ‘шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветных, Trientalis L.’ (ТСБМ, Кіс.), седмачок (маг., гродз., Кіс.). Рус. седми́чник, польск. siodmaczek ‘тс’. Ад сем (гл.), таму што расліна большай часткай мае 7 пялёсткаў і 7 лістоў (Нейштадт, Определитель, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сталі́нда (столі́нда) экспр. ‘худзізна’ (шчуч., Сл. ПЗБ), станклі́да іран. ‘высокі хударлявы чалавек’ (Мат. Маг.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 589), з літ. stuolỹs ‘корч’, што малаверагодна. Магчыма, звязанае з скулінда, скаланда (гл.) з набліжэннем да тонкі, танклявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труп’ян ‘блёкат чорны, Hyoscyamus niger W.’ (чавус., Мат. Маг. 2). Няясна; магчыма, з дэфармаванага дурнапʼя́н ‘тс’ пры ад’ідэацыі лексемы труп — з-за атрутнага і адурманьваючага дзеяння расліны. Параўн. іншыя назвы расліны: дур‑трава, дыдыр, мардоўнік, укр. шалы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяме́ц ’пчаляр’. Ад *zem‑ (гл. зямля) з суфікса ‑ец паводле спосабу размяшчэння вулляў на зямлі, а не на борцевых дрэвах (Нас., 208; Сл. паўн.-зах.; Мацкевіч, З нар. сл., 210). Слова пашырана ў мін., маг., гом. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)