аглуша́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...валентны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: здольны злучацца з атамамі іншага элемента ў прапорцыі, вызначанай у адносінах да вадароду і паказанай першай часткай слова, напрыклад: аднавалентны, двухвалентны, полівалентны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учэ́пісты, -ая, -ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго-, што-н.

Учэпістыя кіпцюры.

У. погляд (перан.).

2. перан. Які добра запамінае што-н. (пра памяць, розум).

Учэпістая памяць.

3. перан. Вельмі ўпарты, які настойліва дабіваецца сваёй мэты.

У. чалавек.

Учэпіста (прысл.) трымацца за свае погляды.

|| наз. учэ́пістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не верыў і зняў шаснаццаць сваіх самых баяздольных дывізій. Шашкоў. // Здольны вырашаць адказныя задачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самазабы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Здольны да самазабыцця, да самаахвяравання ў імя каго‑, чаго‑н. [Рыгор:] — І кажу я вам: майму жыццю няма і не будзе іншае дарогі, як дарога несупыннага, кіпучага, самазабыўнага класавага змагання за свабоду. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́йны, -ая, -ае (разм.).

1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу; здольны востра чуць, тонка адчуваць.

Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

Чуйнае вуха.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны.

Чуйныя крокі.

4. Неглыбокі, чуткі.

Ч. сон.

Чуйная дрымота.

|| наз. чу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўкала́к, ‑а, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень. Не адну байку праслухалі.. [маладыя] ад старэйшых начлежнікаў аб розных страхах, аб чарцях і ведзьмах, аб ваўкалаках і мерцвяках. Чарот.

•••

Глядзець ваўкалакам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уплыво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які робіць уплыў або здольны ўплываць на каго‑, што‑н.; аўтарытэтны. Нацэвіч выклікаў да сябе старастаў і найбольш уплывовых у сяле мужчын. Галавач. Сацыялізм у нашы дні стаў самай уплывовай грамадскай сілай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыда́так, прыда́ток, мн. л. прыда́ткі ’дадатак; зямельная надбаўка да асноўнай паласы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп.; докш., Янк. Мат.; тураў., Выг. дыс.; Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 2). Сюды ж прыда́тны ’прыгодны, здатны, здольны’ (ТСБМ, ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць < прасл. *pridati, прэфіксальнае да *dati (гл. дар).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)