До́блесны ’доблесны’ (БРС), до́блесць ’доблесць’ (БРС). Запазычанне з рус. до́блестный ’тс’, до́блесть. У рус. мове до́блесть лічыцца запазычаннем са ст.-слав. доблесть ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 145). У Фасмера (1, 520) рус. до́блесть разглядаецца як спрадвечнае слова, не запазычанне. Таксама Трубачоў (Эт. сл., 5, 40) разглядае гэтыя словы як працяг прасл. *doblʼestь. Вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баскак, байскай, бойскак, боскак ’баскак, прадстаўнік ханскай улады, зборшчык даніны’ (ужо ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Рус. баска́к, укр. баска́к, польск. baskak. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. baskak. Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 131. Больш верагоднай здаецца версія пра запазычанне з тат. моў (ст.-тат. баскак). Гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 51–52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́б 1 ’дроб’ (матэматычны тэрмін)’ (БРС). У гэтым значэнні запазычанне з рус. дробь ’тс’ (вядомага з XVIII ст.). Аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 192–193.
Дроб 2 ’шрот’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. дробь ’шрот’ (вядома з 1639 г.), якое звязана з дробь ’дробязь, малыя часткі чаго-н.’ Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бро́мы ’будынкі гандлёвых радоў’ (Касп.). Запазычанне з польск. (ст.) broma (brama) ’вароты, уезд’ (да паходжання польск. слова гл. бра́ма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Будзі́льнік (БРС, Сцяшк. МГ). Мабыць, запазычанне з рус. буди́льник ’тс’ (утварэнне ад буди́ть; падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 210).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэдня ’бочка’ (Кольб.). Запазычанне з польск. bednia ’тс’ (прасл. *bъdьnь). Усх.-слав. форма бо́дня (гл.; там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́ха ’вахта, пост вайсковы’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. wacha ’тс’ (а гэта з ням. Wache; гл. Брукнер, 598).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вызвалі́цель (БРС, КТС). Да вызваліць (гл.). Калька рус. освободитель (Крукоўскі, Уплыў, 116), магчыма і запазычанне з польск. wyzwoliciel ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)