нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.

Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся. Карпаў.

2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца мажным, мажнейшым. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Сабаленка. Зоя ішла з Дома культуры. На вострых скулах яе твару ўжо можна было заўважыць карычневыя плямінкі. Зоя памажнела, галаву трымала горда. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обвести́ сов.

1. (провести вокруг) абве́сці, мног. паабво́дзіць;

обвести́ вокру́г до́ма абве́сці вако́л до́ма;

обвести́ рису́нок ту́шью абве́сці рысу́нак ту́шшу;

обвести́ блю́дце золоты́м ободко́м абве́сці спо́дак залаты́м абадко́м;

2. (оградить) абгарадзі́ць, мног. паабгаро́джваць, агарадзі́ць; (канавой) абве́сці, мног. паабво́дзіць, абкапа́ць, мног. паабко́пваць;

3. (обмануть) прост. ашука́ць, абдуры́ць;

обвести́ вокру́г па́льца абве́сці вако́л па́льца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засце́нак1 ’месца жорсткіх катаванняў у Маскоўскай Русі’ (> ’месца катаванняў’). Рус. засте́нок ’тс’, дыял. ’перагародка’, ’месца каля дома’, польск. уст. zaścianek ’засек’, ’часовы карцэр, адгароджаны ў хаце’. Параўн. засценак2, дзе іншыя слав. адпаведнікі. Бел. засце́нак1 з рус., дзе адбывалася семантычная спецыялізацыя на базе ’месца за сценкай’, Шанскі, 2, З, 64.

Засценак2 ’хутар дробнай шляхты, якая арэндавала землі, што не ўвайшлі ў сялянскія надзелы ў Рэчы Паспалітай пасля 1557 г.’ Рус. смал. засте́нок ’неакрэсленая мера плошчы’, ’палоска нівы’, валаг. смал. ’месца каля дома’, польск. zaścianek ’вёска, хутар, у якой жыве дробная шляхта’, чэш. zástěnek ’закутак, месца за сценкай, тэраса’. Ст.-рус. застѣнокъ ’частка царквы’ (XI ст.), ’месца паміж дзвюма сценамі ўмацаванага горада’ (XVII ст.). Значэнне засценак2 указвае на польск. як крыніцу запазычання з далейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль (ě > e). Утворана, відаць, у зах.-слав. ад stěna (гл. сцяна) конфіксам *za‑ + ‑ъkъ (параўн. завулак, засенак, закамінак, застрэшак, Сцяцко, Афікс. наз., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапасава́нне, ‑я, н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паштальён, ‑а, м.

Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера. Васілевіч. Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прыгнаць.

2. Разм. Прымушаць, падахвочваць што‑н. рабіць. Любу не прыганялі дома рабіць. Мурашка. — Пі, сынку, еш, сынку, — прыганяла мяне Вара. — Хіба ж такія госці ў нас часта бываюць? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́меж

1. нареч. ря́дом; по сосе́дству;

2. (з кім, чым) в знач. предлога с твор., разг. по́дле (кого, чего);

п. з ха́тай — по́дле до́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дама́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Прызначаны для задавальнення бытавых патрэб у доме. Дамашні тэлефон. Дамашнія туфлі. □ Убачыўшы паважную жанчыну ў багатым дамашнім халаце, чалавек у цывільнай вопратцы памякчэў, зняў капялюш. Машара. // Звязаны з доглядам дома, сям’і і пад. Справіць дамашнюю работу.

2. Зроблены, прыгатаваны дома, у сваёй гаспадарцы; не куплены. Дамашні хлеб. □ Злева перад сцэнаю, якая была збіта з новых смалістых дошак і завешана заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі. Гартны. // Прызначаны для выканання дома. Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны. Дамашні настаўнік. Дамашняе выхаванне. Дамашнія абставіны. □ Дзядзька Марцін паехаў араць, а Лабановіч некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыцця. Колас.

4. у знач. наз. дама́шнія, ‑іх. Члены сям’і; асобы, якія жывуць з кім‑н. разам. Надышла цішыня: дамашнія вячэралі. Мележ.

5. Свойскі, не дзікі (пра жывёл, птушак). Валяліся пярыны, падушкі, самакаты, труны розных дамашніх жывёл. Шамякін.

•••

Дамашні арышт гл. арышт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)