Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёрстка ’размеркаванне друкарскага набору паводле старонак’; ’набор, а таксама адбітак набору’ (КТС, БРС). Укр. верстка, рус. вёрстка. Запазычана з рус. мовы, дзе ўзнікла на падставе дзеяслова верстать. Гл. вярста́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зака́л перан. ’гарт’ (Сл. паўн.-зах.): «людзі старога закалу». З рус. зака́л ’гарт’ ад закалять(ся) ’гартавацца’; на запазычачы характар слова ўказвае адсутнасць зыходнага дзеяслова і іншых блізкіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лявок, левок ’вылівак’ (петрык., Шатал., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння livati, якое ад liti > ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59). Параўн. таксама вылівак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падкураваць ’пад’юдзіць, падбухторыць да чаго-н.’ (Федар. VII). Да курыць. Развіццё семантыкі, відаць, праз ужыванне гэтага дзеяслова ў пчалярскай практыцы: падкурыць (пчол) ’выгнаць з вулля, каб ляцелі шукаць нектар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасі́ліць ’змагчы’, павільваць, посіловаць ’перамагаць, здолець’, пасільный ’пераможаны’ (Бяльк., ТС), рус. пск., цвяр. посилить ’пераадолець, перамагчы’, укр. посиліти ’асіліць’. Да сіла (гл.). Нерэгулярнае семантычнае ўтварэнне — калька (?) — уплыў дзеяслова пабароць (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льма ’налягаючы, прымушаючы, настойваючы’ (Нас.). З пільна, якое з піліць? ’прымушаць, настойваць’, ’часта прыгадваць, гаварыць, “дзяўбеш” (гл.), або са спалучэння *пічьма піліць, што перадае інтэнаўнасць дзеяння таго ж дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стапа́рч іран. ‘уся мэбля ў хаце’ (Сцяшк.), ‘нешта непрывычна вялікае’ (слонім., Нар. словатв.). Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова тыпу тапары́шчыцца ‘стаяць тырчком, тырчаць’ (Стан.), параўн. рус. топо́рщиться ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізгаро́да ’загарадзь’ (Касп.), рус. дыял. изгоро́да ’тс’. Працягваюць ст.-рус. изгорода, утворанае ад дзеяслова изгородити ’загарадзіць’ з суф. ‑а. Шанскі, 2, I, 27. Суфіксальны дублет да изгородь; параўн. загарадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атру́та. Рус. дыял. отру́та, атру́та, укр. отру́та ’тс’. Рускае дыялектнае, відаць, з беларускай, украінскай. Ст.-бел. отрута (Анічэнка, Праблемы філал., 11). Утворана як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова атруціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)