таблі́ца, ‑ы, ж.
Пералік лічбавых даных або якіх‑н. звестак, размешчаных у пэўным парадку па графах. Турнірная табліца. Табліца лагарыфмаў. Табліца множання. □ Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі, якія то раздражнялі Толева вока мноствам лічбаў, то па-дзіцячы супакойвалі яго лагоднымі фарбамі малюнкаў. Брыль.
[Польск. tablica ад лац. tabula.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худзі́зна, ‑ы, ж.
1. Знешні выгляд худога 1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.
2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буй 1, буя́, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам. Броўка. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі. Грахоўскі.
буй 2, бу́я, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.
[Гал. boei.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́жа,
1. Прысл. да свежы (у 4, 5 і 6 знач.).
2. безас. у знач. вык. Халаднавата, даволі холадна. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых акон, не дапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман. Грахоўскі. // Пра адчуванне прахалоды кім‑н. Дзверы ў хату і ў сен[е]чкі стаялі расчыненыя, з двара ішоў холад, і было свежа ў босыя ногі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхе́ль,
Разм.
1. ‑хяля, м. Тое, што і штуршок. — Даволі вёрз, нахаба! — У грудзі даў штурхель. Лужанін.
2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель. Барадулін. Пасажыраў сыходзіла нямнога. Гляджу, з апошняга вагона нясмела выйшаў смуглявы чалавек з чамаданам у руцэ, спыніўся і глянуў вакол. Мяне быццам хто штурхель у спіну: «Ён». Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
годзе, даволі, досыць, хопіць; досць, до, досі, будзе, квіта, баста, амба, шабаш (разм.) □ стой, пастой, стоп, канец, кончана, усё, кропка, клямка
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Бес ’чорт’. Гэта слова зафіксавана толькі ў Інстр. II, 115. Нас., Касп., Шат. і іншыя слоўнікі яго не знаюць. Таму можна меркаваць, што на беларускай тэрыторыі яго няма. Таксама не прыводзіць беларускага слова і Трубачоў, Эт. сл., 1, 88–91. Паколькі прасл. běsъ з (і вытворныя) вельмі архаічная лексема, адсутнасць яе ў бел. мове сведчыць аб даволі ранняй яе замене лексемай čьrtъ. Да складанай праблематыкі, звязанай з běsъ, гл. Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужо́ўнік ’расліна, Ophioglossum L.’ (БРС, Кіс.); ’вераніка шчытковая, Veronica scutellata’ (Касп.). Рус. ужо́вник ’тс’. Ад вуж. Назва ўтворана на базе перакладу грэч. назвы: ophis ’змяя’, glossa ’язык’ (Аненкаў, 232). Параўн. серб. гадји језик, змијски језик, ням. Natterzunge (Сіманавіч, 325). Але не выключана і самастойнае ўтварэнне на слав. глебе ад вуж(овы), таму што расліна ўжываецца пры ўкусе змей (параўн. вужака ’змяя’). Семантычная мадэль ’назва хваробы’ — ’назва лекавай расліны’ сустракаецца даволі часта; гл. вогнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сва́таць, сва́тацца ‘прапаноўваць каго-небудзь у мужы ці ў жонкі’, ‘прасіць згоды на шлюб’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сва́тати(ся), рус. сва́тать(ся), ст.-рус. свататися ‘парадніцца праз шлюб дзяцей або сваякоў’, польск. swatać się ‘тс’, чаш. svatati ‘спраўляць вяселле’, балг. свату́вам се ‘быць сватам’, макед. сватоса се ‘парадніцца праз шлюб’. Прасл. *svatati (sę), *svatiti sę. Толькі славянскае. Дэрыват ад *svatъ, першасна ‘парадніцца’, астатнія значэнні даволі познія. Гл. Трубачоў, История терм., 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)