Лы́ткаць ’хадзіць з хаты ў хату’ (Ян.), паўд.-усх. лыта́ць ’дарэмна бегаць’. Генетычна звязана з рус. лыта́ть і лы́тать ’гультаяваць’, ’бадзяцца’, ’хавацца, уцякаць’, з балг. лу́там се ’бадзяюся’, серб.-харв. лу́тати, макед. лута ’тс’. Прасл. lutati/lytati/lunjati < і.-е. *(s)leu̯t‑/*(s)lou̯t‑/*(s)lut‑ (лат. lutêt, lutinât ’балаваць’, новав.-ням. liederlich ’распуснік’, Lotter ’гультай’, ст.-англ. lýðre ’убогі’, ст.-грэч. λεύτων ’запаволена’ (Бернекер, 748; Фасмер, 2, 542; Скок, 2, 332–333; Бязлай, 2, 157; БЕР, 3, 526).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глі́на ’гліна’ (БРС). Слова прасл. характару. Параўн. рус. гли́на, укр. гли́на, польск. glina, чэш. hlína, славац. hlina, в.-луж. hlina, н.-луж. glina, балг. гли́на, серб.-харв. гли́на. Прасл. *glina ’тс’. Падрабязны агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 123–124. Лічыцца роднасным з і.-е. мовамі. Параўн. грэч. γλίνη ’клей, клейкае рэчыва’ і некаторымі іншымі і.-е. формамі. Гл. Бернекер, 1, 304; Слаўскі, 1, 284; Траўтман, 92; Фасмер, 1, 412; Трубачоў, Эт. сл., 6, 125–126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуз 1 ’гуля, нарост’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.), ’тупы канец снапа’ (Нас.). Прасл. *gǫzъ, *guzъ (падрабязна агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 91–92) з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем, роднасным грэч. γογγύλος ’круглы’, літ. gūžis ’качан’. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 343; Слаўскі, 1, 380–381; Траўтман, 101–102; Фасмер, 1, 471–472.
Гуз 2 ’гузік’ (Шатал.). Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Або запазычанне з польск. guz ’тс’ або бел. новаўтварэнне з гу́зік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́дзіць ’гідзіць’ (БРС, Нас., Бяльк.), сюды ж гі́дкі (БРС, Нас., Касп., Бяльк.), гідлі́вы (БРС, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.), гідо́та (БРС). Адносіцца да групы прасл. слоў *gyditi, *gydъ, *gydъkъ (аб якіх падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 220–221). Параўн. укр. ги́дити, гидкий, гид, рус. ги́дить, ги́дкий, гид, в.-луж. hidźić, чэш. hyd і г. д. Лічыцца роднасным з *gadъ (< *gu̯ōd(h)). Гл. Бернекер, 1, 374; Фасмер, 1, 405; Трубачоў, Эт. сл., 6, 220, але магчымы і іншыя тлумачэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўду́н ’вантрабянка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. у Фасмера, 2, 288, колдуны́ ’пельмені’; параўн. далей польск. kołdun ’піражок з сырога мяса’, чэш. kaldoun ’гусіныя вантробы’. Падрабязны агляд у слав. мовах у Слаўскага, 2, 35. Запазычанне з с.-в.-ням. крыніцы: kaldūne (у польск. мове ўжо ў XIV ст.), ням. Kaldaunen (у ням. мове ўзята з с.-лац. caldūna: да cal(i)dus ’цёплыя вантробы толькі што забітай жывёлы’). Гл. Фасмер, там жа; Слаўскі, там жа; Бернекер, 1, 472.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л 1). Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бале́я ’балея, вядро і г. д.’ (Нас., Шат., Касп., БРС, Мат. Гродз., Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.), балі́я́ (зах.-палес., Бесар., Сцяшк. МГ). Рус. дыял. ба́лья, бале́я́, укр. ба́лія. Праз польск. balja, balija, baleja ’тс’ з ням. дыял. Balje (ням. літаратурнае Balge) < гал. < франц. baille ’бак, чан’. Гл. Пауль, Wörterb., 66; Брукнер, 12; Бернекер, 41; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; параўн. і Мацэнаўэр, Cizí sl., 103. Балея таксама ’яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль’ (Яшкін, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банду́ра 1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.
Бандура 2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блыха́, таксама блаха́ (Сцяшк. МГ). Рус. блоха́, укр. блоха́, блиха́, ст.-рус. блъха, чэш. blecha, ст.-чэш. blcha, польск. pchła (*płcha < *blcha), серб.-харв. бу̀ха, балг. бълха́ і г. д. Прасл. blъcha < і.-е. *bhlusā. Параўн. літ. blusà, ст.-іран. *brušā (> афг. vraža ’блыха’), грэч. ψύλλα, ψύλλος (*bhsulla < *bhlusa, метатэза), лац. pūlex, ням. Floh (да герм. форм. гл. Клюге, 207–208). Бернекер, 62; Траўтман, 35; Фасмер, 1, 176–177; Махэк₂, 56; БЕР, 1, 99; Праабражэнскі, 1, 30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блі́зкі. Рус. бли́зкий, укр. бли́зьки́й, польск. bliski, чэш. blízký, ст.-слав. близъкъ, балг. бли́зък, серб.-харв. бли̏зак і г. д. Праслав. blizъkъ ’тс’. Слав. аснова bliz‑ лічыцца роднаснай лат. blaîzît ’давіць, сціскаць, жаць’, лац. flīgere ’біць’ і г. д. Як семантычныя паралелі параўн. грэч. ἄγχι ’блізка’ (ἄγχω ’завязваю’), франц. près, італ. presso ’блізка, ля’ (лац. pressus сціснуты’). Бернекер, 61; Слаўскі, 1, 34; Праабражэнскі, 1, 29–30; Фасмер, 1, 174. Неверагодна Махэк₂, 57 (да грэч. πλησίος, πλᾱτίος ’блізкі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)