Прысу́тнічаць ’быць, знаходзіцца ў пэўны час; мецца, быць у наяўнасці’ (ТСБМ), прысу́тнасць ’знаходжанне, наяўнасць’ (там жа), укр. прису́тність ’прысутнасць’. Паводле Васілеўскага (Аб нек. асабл., 48–51) калька 20‑х гадоў XX ст. з рус. прису́тствовать ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’, дзе суфікс ‑ствова‑ (з ц.-слав.) быў заменены прадуктыўным суфіксам ‑ніча‑ (< ‑нік), што ўтварае дзеясловы ад назоўнікаў дзеючай асобы. Параўн. су́тнасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гумані́зм, ‑у, м.
1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.
2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.
[Ад лац. hymanus — чалавечны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвінава́ўца, ‑ы, Т ‑ам, м.
Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца. Сабаленка. // Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой‑н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.
злітава́цца, ‑туецца; зак.
Уст. Спаяцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць (у 2 знач.). [Маша] не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавітага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна. Шамякін. Люблю маладых І люблю пасівелых, Вясёлых люблю, А кахаю адну. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемарыя́л 1, ‑а, м.
1. Уст. Кніга для запісаў.
2. Спец. Бухгалтарская кніга для запісу гандлёвых аперацый.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л 2, ‑а, м.
Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой‑н. падзеі. Валгаградскі мемарыял. Брэсцкі мемарыял. Мемарыял Хатынь.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л 3, ‑у, м.
Традыцыйнае спартыўнае спаборніцтва ў гонар якой‑н. асобы ці падзеі.
[Лац. memorialis — памятны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аху́хцінацямненькі выкл. ’уздых аблягчэння пасля фізічнай нагрузкі’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.). Складанае ўтварэнне, у якім можна вылучыць наступныя элементы: а‑хух‑ці‑на‑ця‑мненькі, дзе а прыстаўное; хух адпавядае выкл. ’ах, ох’ (КСП); ці па паходжанню асабовы энклітычны займеннік дав. скл. адз. л. 2‑й асобы; на няяснага паходжання, магчыма, узмацняльная часціца тыпу рус. ‑на ў эвона ’вось’, звязаная з займеннікам *onъ, Фасмер, 4, 513; ця па паходжанню асабовы энклітычны займеннік він. скл. адз. л. 2‑й асобы, параўн. а́хця мне выкл. ’гора мне!’ (дзісн., Рам. 8, 519); мненькі займеннік мне з экспрэсіўнай суфіксацыяй, характэрнай для такога тыпу выклічнікаў, параўн. авохцінькі, ахці мненюшкі, ацінькі (ад аці ’дзякую’, гл.), «спешчаныя» формы тыпу спатанькі (ад спаць) і інш., гл. Карскі 2-3, 64, пры гэтым магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне канца слова і цёмны, цёмна, параўн. запісы а вой цямней выкл. ’выказванне незадавальнення’, якія Клопава (Лінгв. зб., 143) выводзіць з авохці мне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватара́нец ’кватарант’ (Сцяшк., Янк. I, Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. кватарант. У адпаведнасці з Сцяцко, Афікс. наз., 147 суфікс ‑анец утварае назвы асобы па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам. У іх ліку кватаранец як канчанец ’жыхар супрацьлеглага канца вёскі’. Мяркуючы па братанец ’няродны брат’ (< братан), кватарант успрымалася як *кватаран, параўн. гаршчан ’ганчар’ (там жа). Тады паводле брат > братан > братанец, кватэра > кватаран(т) > кватаранец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Талабе́нь, толобе́нь — слова з няяснай семантыкай у традыцыйнай формуле сватання: Надобе́нь толобе́нь? а як недоўбе́нь, то я дале подоўбень (ТС). Відаць, метафарычная назва асобы з суф. ‑ень ад толуб ’фігура, тулава; аснова лапця’ (гл. тулаб), параўн. укр. то́лоб ’кадаўб’. Меркаванне Коваля (Бел. эрот. фольклор, 119) пра трансфармацыю зыходнага таўка́ч у якасці эўфемізма не пераконвае. Магчыма, “звонкі” варыянт ад талапень ’някемлівы чалавек, ёлупень’ (гл.). Гл. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памфле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару, накіраваны супраць якой‑н. асобы, грамадскага ладу, палітычнай з’явы. Вершы «Адказ», «Эпігафія» [М. Танка] .. з’яўляюцца вострымі літаратурнымі памфлетамі, у якіх паэт-камуніст выкрыў здраду. У. Калеснік. Аб’ектам сатыры ў памфлеце могуць быць таксама і паасобныя адмоўныя з’явы грамадскага жыцця, недахопы людзей. А. Макарэвіч.
[Англ. pamphlet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)