Со́тка ‘сотня’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат.), ‘пляшка (100 г гарэлкі)’ (Ян.), ‘адна сотая частка якой-небудзь адзінкі, меры (гектара і пад.)’ (ТСБМ, Ян.), звычайна со́ткі мн. л. ‘выдзелены ўчастак зямлі для апрацоўкі’, ‘прысядзібны ўчастак’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́тка ‘тс’. Да соты (гл.) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спада́к ‘ніжняе бервяно драўлянага збудавання’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘падваконнік’, ‘насціл на санях’ (Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ), ‘апорны палазок у плузе’, ‘нарог, які падразае зямлю’, ‘ніжні камень у жорнах’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘частка воза ў выглядзе кузава ці платформы’ (Скарбы). Да спод (гл.). Параўн. сподак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старако́лчастка дрэнна ссучанай ніткі, якая ідзе ў сукараткі’, старако́ліцца ‘скручвацца (пра нітку)’ (Шат.). Другую частку слова можна параўнаць з рус. дыял. колы́га ‘вузел на нітцы, на вяроўцы’. Марфалагічная структура слова няясная; не выключана, што слова адпавядае наз. скаракол (гл.), дэфармаванаму ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ство́рка ‘кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.’ (ТСБМ), створ ‘зачыненне (дзвярэй, вакон)’, ство́рчысты ‘створкавы’ (Нас.). Сюды ж створчастка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі’, ‘створка’ (ТСБМ). З рус. ство́рка, створ ‘тс’, як і ўкр. створ (гл. ЕСУМ, 5, 404). Гл. затвор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залы́сіна, ‑ы, ж.

1. Аблыселая частка галавы ад ілба над скронню. Рэдкія валасы на гарбузаватай галаве быццам пагусцелі і не відно стала тых залысін, што ўрэзаліся ў глыбіню валасоў. Сабаленка.

2. Месца на ствале дрэва, дзе счасана, садрана кара. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя каросты і залысіны. С. Александровіч. На шэрых ад кары і моху соснах мільгаюць хвацкія залысіны — падсочка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэз, зразу, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зразаць — зрэзаць (у 1 знач.).

2. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што‑н. Чарада нізкіх, абкораных пнёў з кропелькамі смалы на врэзах разбягалася перад вачамі. Сачанка.

3. Тое, што зрэзана; зрэзаны слой, частка чаго‑н. Высушыць першы зрэз тытуню. // Спец. Самая тонкая пласцінка тканкі, выразаная з арганізма для вывучэння мікраскапічнай будовы гэтай тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агры́зак, ‑зка, м.

Абгрызены кавалак, недаедзеная частка чаго‑н. Агрызак яблыка. □ На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Колас. // Рэшта якога‑н. прадмета, малапрыдатная для ужывання. Агрызак алоўка. // перан. Зневаж. Пра чалавека і інш., якімі пагарджаюць, якія не заслугоўваюць павагі. [Анікей:] — Мы, рабочыя, прымусім гэты агрызак з царскага стала [Дзяржаўную думу] яшчэ не так заварушыцца. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́чына, ‑ы, ж.

Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны. // Ускраіна чаго‑н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны, а Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бланк, ‑а, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк. // Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў. Пятніцкі.

[Фр. blanc — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́ктар, ‑а, м.

1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго‑н. Бібліятэчны калектар.

2. Шырокі канал або труба, якая збірае вадкасць або газы з другіх каналаў (труб) для адводу іх у іншае месца. Каналізацыйны калектар. Меліярацыйны калектар.

3. Частка электрамашыны, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны.

4. Падземная галерэя, якая пракладваецца пад паверхняй вуліц для ўкладкі кабеляў або труб.

[Лац. collector — збіральнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)