агрызак, ‑зка, м.
Абгрызены кавалак, недаедзеная частка чаго‑н. Агрызак яблыка. ▪ На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Колас. // Рэшта якога‑н. прадмета, малапрыдатная для ужывання. Агрызак алоўка. // перан. Зневаж. Пра чалавека і інш., якімі пагарджаюць, якія не заслугоўваюць павагі. [Анікей:] — Мы, рабочыя, прымусім гэты агрызак з царскага стала [Дзяржаўную думу] яшчэ не так заварушыцца. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)