Бэйзехалэ́ймус ’бяда’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.; адкуль?) бейзехалеймус. Запазычанне з яўр.-ням. bejse chalejmes ’паганыя сны’. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 60; Фасмер, 1, 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лгаць, лгаць, лгаті ’хлусіць’, ’складаць, выдумляць’, лгар, лгач, лгун ’хлус’, лганне ’хлусня’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, Дунін–Марцінкевіч). Да ілгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лохмат ’абрэзак, акравак’, ’гніллё’, лахматок, лахматочак ’тс’ (Нас., Яруш.). Трубачоў (Эт. сл., 15, 251) выводзіць прасл. loxmotъ, якое да laxъ, laxmy > лах, лахма́н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пратаць ’прыбраць, памыць, падмесці’ (Касп., Дзмітр., Шн., 1); ’збіць’ (Нас.); ’ачысціць студню ад гразі, хлеў ад гною і г. д.’ (Бір. Дзярж.). Гл. пратаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́дзьма ’бачна, відаць; безліч’ (Нас.). Рус. ленінгр. видьмо ’відаць, відавочна’. Звязана з рус. видимо, видимый, видеть. Да відзець (гл.). Параўн. Шанскі, 1, В, 93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намушча́ць ’падгаворваць, падбухторваць’ (Нас.), ’навучаць’ (Гарэц., Др.). Відаць, да муціць ’муціць, перан. падбухторваць’, параўн. намуціць ’нагаварыць, напляткарыць’, збліжана таксама да навушчиць ’падгаворваць, падбухторваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарачоны (наречоный) ’названы’ (Нас.), нарачоная ’нявеста’ (Сл. ПЗБ), укр. наре́чений ’заручоны’, ’жаніх’, рус. нареченный ’названы’, ’нарачоны, заручоны’, польск. narzeczony ’тс’. Да *rekti, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́сякава (нісяково) ’ніякавата, няёмка’ (ТС). З ні сяк, параўн. ні так, ні сяк ’ні так, ні гэдак’, гл. сякаво ’так сабе, абы-як’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́гаддзя ’пачакаўшы’ (Нас., Шат.), пагаддзя ’потым’ (Сцяшк. Сл.). Рус. погодя ’тс’. Першапачаткова дзеепрыслоўе ад дзеяслова погодити (ст.-рус.), якое потым адвербалізавалася (Шуба, Прыслоўе, 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пад(г)у́за ’шляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́зак ’частка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав. ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)