Паштэ́т ’страва, працёртая да пастападобнага стану’ (ТСБМ), ст.-бел. паштэтъ ’тс’ (1645 г.) запазычана са ст.-польск. pasztet ’тс’, якое з ням. Pastete ’тс’, ’піражок’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 116) < італ. pastetto ’тс’ (Даль, 3, 63). Апошнія разам са ст.-франц. pastée (> франц. pâté) узыходзяць да с.-лац. pastāta ’ежа з мяса, загорнутага ў цеста’ (Клюге₁₂, 434).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Персона ’асоба, чалавек’ (ТСБМ), ст.-бел. персона, парсона, персуна, парсуна ’асоба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. persona, parsona, parsuna (XIV ст.), якія з лац. persōna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23; Кюнэ, Poln., 86), вытворнае персанальны, ст.-бел. персональный ’асабісты, персанальны’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. personalny ’тс’ (XVI ст.) < лац. persōnālis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел. привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск. przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш. přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус. привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр. привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́йсах ’яўрэйскае свята Праснакоў’ (Нас.), ’рэлігійнае свята ў яўрэяў (Вялікдзень)’ (Скарбы), пэйсахо́ўка ’спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў’ (Нас., Скарбы), пэйсахо́вы ’звязаны са святам’ (Нас.); укр. пе́йсах ’яўрэйскае свята’. Ад ст.-яўр. pasáh < арам. pasah ’праходжанне’, адно са старажытнаяўрэйскіх святаў у памяць аб зыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; БЕР, 5, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сувіра́цца ’сварыцца, лаяцца’ (лаг., Гіл.), сувяра́цца ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж савіра́цца ’са злосці прыцішана пакрыкваць на некага’ (Варл.). Дзеясловы з прэфіксамі су‑/са‑ ад прасл. *‑virati/*‑věrati, якія звычайна ў славянскіх мовах выступаюць у прыставачных утварэннях (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 230), параўн. польск. poniewierać się ’дрэнна адносіцца да каго-небудзь’. Гл. яшчэ повірак, аўраць, вірутнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяле́дзя ’гатунак бульбы’, разам са сле́дзеўка, сле́дзя ’тс’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.) суадносіцца са следзь ’селядзец’ (гл.), што семантычна цяжка патлумачыць. Аднак іншая форма назвы сяле́зя ’тс’, зафіксаваная на Гродзеншчыне (ЖНС), арыентуе на магчымую сувязь з рэгіёнам Сілезія (суч. польск. Śląsk) па мадэлі амерыка́нка, варшоўка і пад. назвы гатункаў бульбы. Магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем запазычання з’яўляецца се́льскіе дзе́ці ’гатунак бульбы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валовая сіла ’чорнае зерне ў жыце’ (КЭС). Назва ўзнікла ў сувязі са станоўчай ацэнкай спарыша (Выгонная, Лекс. Палесся, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гальні́к ’дзяркач’ (Нас., Бяльк.). Відавочна, таго ж паходжання, што і гале́нь ’тс’ (гл.), г. зн. звязана са словам голы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́храп ’цураючыся паху, духу’ (Нас.), ’блізка’: Нахрап не пускае нікога (Ян.). Відаць, са спалучэння *на храп, гл. храпе́ць, храп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядні́ць ’наносіць слой медзі на паверхню металічных вырабаў гальванічным спосабам’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Відаць, са словазлучэння рабіць медным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)