Паштэ́т ’страва, працёртая да пастападобнага стану’ (ТСБМ), ст.-бел. паштэтъ ’тс’ (1645 г.) запазычана са ст.-польск. pasztet ’тс’, якое з ням. Pastete ’тс’, ’піражок’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 116) < італ. pastetto ’тс’ (Даль, 3, 63). Апошнія разам са ст.-франц. pastée (> франц. pâté) узыходзяць да с.-лац. pastāta ’ежа з мяса, загорнутага ў цеста’ (Клюге₁₂, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)