Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухлі́на ’напухлае месца; гуз’ (ТСБМ, Шат.; міёр., Нар. словатв.; глыб., воран., шчуч., докш., Сл. ПЗБ; ЛА, 3). Адносна новае ўтварэнне, магчыма, запазычана з польск. puchlina ’тс’ (з XVIII ст., ад puchły ’ўздуты’, Банькоўскі, 2, 963), параўн. іншыя народныя назвы: пу́хла, пухля́ціна, во́пух (ЛА, 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льня ’тартак’ (Варл.), ’лесапільня’ (пух., Сл. ПЗБ), укр. харк. пи́льня ’тс’, рус. пи́льня ’месца, дзе пілуюць лес пры дапамозе вады, парай, коньмі’. Да пілі́ць 1 (гл.). Суф. ‑ня ўзыходзіць да прасл. ‑ьnʼa, параўн. kolьnʼa ’дрывотня’, stajьnʼa ’стайня’, які пашыраны пераважна на паўн.-слав. тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разга́лка ’месца перакрыжавання дарог, ростань’ (Нар. Гом.). Утворана ад дзеяслова разгаліно́ўвацца, з коранем гол‑/гал‑ тыпу разга́івацца, параўн. голя́ ’бакавая галіна ў вілападобнай стойцы варот’ (ТС) (аналагічна зато́ка, пако́ша, гл.) у выніку перанясення назвы па знешнім падабенстве, параўн. аналагічныя разві́лка, рага́тка, чэш. rosoha, балг. разклонение.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́цце 1 ’вясенняе бездарожжа, распуціца’ (Нас.), роспу́ціца, роспу́цье ’тс’ (ТС). Ад пуць ’шлях, дарога’ (гл.). Параўн. рус. дыял. распу́ти́ться ’стать няпутным (пра бездарожжа)’.

Распу́цце 2 ’месца, дзе дарога раздвойваецца, развілка’ (Яшк.), роспу́тнік дорогі ’раздарожжа, развілка дарог’ (ТС). Параўн. славен. razpotje ’тс’. Да пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смактуга́ ‘нізкае месца на полі, дзе вымакае рунь’ (зэльв., Нар. словатв.). Да смактаць (гл.) з суф. ‑уг(а). Сюды ж смакту́н ‘падзолістая глеба’ (ашм., Сл. ПЗБ), смакту́нь ‘халодная неўрадлівая глеба’ (Скарбы) з суф. ‑ун, ‑унь, а таксама магчымы наватвор Ластоўскага смакту́г, смактугі́ ‘помпа’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суго́р ’невялікі пагорак’ (Яшк.), ’гурба снегу’ (Ласт.), суго́рак ’пагорак; узгорак’ (Сл. ПЗБ, ПСл), ’гурба снегу’ (Яшк., ЛА, 2). Укр. су́горок ’невялікае ўзвышэнне’, рус. паўн. суго́р, су́го́рок ’тс’. Да гара, гл. Борысь (Prefiks., 142) бачыць тут значэнне ’месца, падобнае да таго, якое названа ў корані’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табалы́ска (табалы́ско) ’агароджанае стойла для жывёлы ў лесе або на полі’ (навагр., Сцяшк.). Да зафіксаванага там жа табо́р ’тс’ з менай санорных р → л, што цалкам у межах фанетычнага вар’іравання пры запазычанні, параўн. табала́ 1. Аналагічнае развіццё ва ўкр. та́борисько ’табар, месца табару, бівак’ < та́бір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац. trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцягну́ць, сцягну́, сця́гнеш, сця́гне; сцягні́; сця́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, зняць каго-, што-н. адкуль-н.

С. коўдру з ложка.

С. боты з ног.

2. каго-што. Цягнучы, перамясціць у другое месца.

С. валун з дарогі.

3. што. Звалачы ў адно месца (пра многае).

С. жэрдзе ў кучу.

4. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.

С. атрады да лесу.

5. што. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.

С. канцы лука.

6. што. Знесці што-н. далёка.

Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.

7. каго-што. Украсці (разм.).

С. кнігу ў суседа.

Ваўкі сцягнулі авечку.

8. каго-што. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.

С. шнуроўку. С. паскам сукенку.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм., безас.).

Сутаргай сцягнула нагу.

10. часцей безас., што. Пачаць зацвердзяваць.

На дварэ мароз, гразь сцягнула.

11. безас., што. Пра ваду: зменшыцца.

Пасля паводкі ваду сцягнула.

|| незак. сця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5, 8 і 9 знач.).

|| наз. сця́гванне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)