Прыжану́ць ’прыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл. *ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел. приженути ’прыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус. наўг. прижа́нуть ’наблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multanвельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́дла ’падобна, накшталт’ (Гарэц.), параўн. рус. смал. наудла ’тс’: Рыба наудла змеи (СРНГ). Няясна, другая частка слова вельмі падобна да заканчэння слова наводле ’па’ (гл.), якое ўтворана пры дапамозе прыназоўніка на- і -водле, што ўзыходзіць да агульнаслав. vodle/vodli (< i‑dьl‑/‑dьlg‑), гл. доўгі (ESSJ SG, 2, 203, 265); тады на + (в)одле з фанетычнымі пераўтварэннямі, характэрнымі для гаворак усходу Беларусі. Параўн. навідлуг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гармані́сты ’гарманіст’ (Шат., Касп., Сцяшк.). Параўн. рус. гармони́ст. Да гармонь (гл.). Цікавым тут з’яўляецца словаўтваральны тып на ‑істы, які, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), узнік на аснове суфікса катэгорыі nomina agentis ‑tajь з далейшым упадабленнем да суфіксацыі прыметнікаў на ‑істы (сляды балтыйскага ўплыву, паводле Мартынава, тут носяць вельмі апасродкаваны характар). У літаратурнай мове — гарманіст (БРС, таксама Сцяшк.); параўн. і рус. гармони́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр. га́ятися ’тс’, га́яти ’замаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гул ’гул’ (БРС), гулкі, гулка (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. гул, гулкий, укр. гул. Не вельмі яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 7, 204), Бернекер (1, 361) параўноўвалі гэту лексему са ст.-ісл. gaula ’быць’, gaul ’выццё’. Няпэўна; гл. Фасмер, 1, 472. Бернекер (там жа) і Фасмер (там жа) дапускаюць роднаснасць з *govorъ, *govoriti (суфіксальнае ўтварэнне на ‑l‑). Параўн. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Далікту́сявельмі далікатны (пра чалавека)’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з польск. мовы, але слова было сапсавана. Параўн. польск. delikatniś ’пястуха, недатыка’ (утварэнне да delikatny). Параўн. яшчэ ст.-бел. деликатъ ’пястун’ (паводле Булыкі, Запазыч., 90, з франц. délicat < лац.). Фанетычная структура польск. слова, відаць, была незвычайнай для ўсх.-слав. моў, і таму яно было перароблена і, магчыма, кантамінавалася з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарагі́ ’дарагі’. Рус. дорого́й, укр. дороги́й, польск. drogi, чэш. drahý, серб.-харв. дра̑г, балг. драг, ст.-слав. драгъ. Прасл. *dorgъ ’тс’. Лат. dā̀rgs ’дарагі’, з якім параўноўваюць слав. слова, магчыма, запазычана са слав. моў. Іншыя версіі таксама вельмі няпэўныя. Трубачоў (Эт. сл., 5, 77) думае пра слав. інавацыю (можа. сувязь з *dьržati). Агляд праблематыкі ў Трубачова, там жа. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 531.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsios ’паветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)