се́тачнік, ‑а, м.
1. Той, хто пляце сеткі (у 1 знач.).
2. Рабочы на машыне, якая вырабляе паперу. Сетачнік тае. Кавалёў за першую працоўную вахту выпрацаваў каля трох тон паперы дадаткова да плана. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скро́мнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць скромнага.
2. Скромныя паводзіны. Пераклады свае з беларускага Багдановіч пры жыцці так і не надрукаваў. Ці не было гэта выражэннем той абаяльнай скромнасці, якою так багаты быў паэт? Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыліза́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца стылізацыяй (у 1 знач.), выкарыстоўвае ў творчасці прыёмы стылізацыі. Чарадзейную сілу мела Купалава адчуванне народнасці ва ўсёй яе непадманнай, недаступнай стылізатару і капіісту першапачатковай праўдзе і прыгажосці. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтаві́к, ‑а, м.
Той, хто знаходзіцца або знаходзіўся ў час вайны на фронце. [Ганна Сцяпанаўна:] — Тут адзін франтавік прыйшоў на пабыўку, бацька Вадзі Тапаркова. Кулакоўскі. Геаграфію вывучалі мы па медалях Франтавікоў, што прыйшлі з вайны. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́ціна,
Разм. Тое, што і чараціна. На Тварыцкага .. [кравец] глянуў толькі тады, калі той вырваў чароціну, пачаў Зрабіць на кавалачкі і кідаць у спакойную плынь вады. Чорны. На чароцінах сядзелі стракозы з празрыстымі крыльцамі. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кліку́н 1 ’начны стораж, які павінен пераклікацца з іншымі старажамі’ (Нас., Гарб.), той, хто заклікае на панскую працу’ (Нас.), ’загоншчык на паляванні’ (Нар. сл., Бяльк.). Гл. клікаць.
Кліку́н 2 ’адзін з відаў лебедзяў’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малацьбі́т, маладзьбі́т, маладзбі́т, маладьбі́т, маладзві́т ’той, хто малоціць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Растарг.). Беларускае (з цесна прылягаючай рускай моўнай тэрыторыяй: пск., смал., ЛатвССР молотьби́т ’тс’). Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑іт (Сцяцко, Афікс. наз., 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамо́жня ’мытня’ (ТСБМ). Русізм, зыходнае ст.-рус. тамъга (гл. тамга), ад якога прыметнік таможьный (< *тамъжьный) ’той, які мае адносіны да тамгі’, што паслужыў асновай для ўтварэння назоўніка на ‑ня па ўзору овчарня і пад. (Чарных, 2, 227).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тапта́йла, топта́йло ’той, хто ходзіць без мэты, без пэўных заняткаў’ (ТС). Ад тапта́ць 1 (гл.); паводле Сцяцко (Афікс. наз., 94), фармант ‑айла (‑айло) мог быць вынікам перараскладання асновы цяп. ч. на карысць суф. ‑л‑а (‑л‑о).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)