Ту́балка ‘мясцовая, карэнная жыхарка’: вона ту́балка, а я на́волоч (лельч.; Цыхун, уласн. зал.), ту́болка, ту́боліца ‘тс’ (ТС), ту́болец: ве́чны ту́болец ‘карэнны жыхар’ (там жа), ту́балец ‘тс’ (маз., ГЧ, Скарбы), ту́бельнік ‘старажыл’ (Зайка Кос.), ту́бальцы ‘мясцовыя жыхары’ (слуц., Сержп. Казкі), сюды ж tubòleczny ‘тутэйшы’ (Арх. Федар.) і семантычна пашыранае ту́бальніца ‘ўласніца маёмасці, валадарка’ (каліны., Сл. ПЗБ). Вынік трансфармацыі дээтымалагізаваных тубылка, тубы́лец (гл.), параўн. таксама фанетычна дэфармаваныя тулубка (з метатэзай) і ту́палец (з аглушэннем б > п) (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rok ’год таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыс ’шост для кіравання плытом, чаўном і пад. (доўгае вясло, багор, бусак)’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гродз.; віл., пух., Сл. ПЗБ; Скарбы), прыз ’бусак’ (Цых.), прыс ’вочап у студні з жураўлём’ (навагр., ДАБМ). Запазычанне з жаргону польскіх плытагонаў, дзе prysa азначае ’шост’. Апошняе з ням. Spriess ’тс’ (Брукнер, 440). Змяненне роду пад уплывам шост. Паводле Гутшміта (ZfSl, 19, 2, 268), з-за адрозненняў у родзе з польскім словам запазычана праз літ. prýsas ’тс’ з усходнепрускага prîse ’доўгі шост’ (Фрэнкель, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрып ‘хвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́н ‘хвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzyb ‘хвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурду́т ’мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Ласт., Шн. 3), ’мужчынскае верхняе адзенне’, ’верхняе мужчынскае адзенне з самаробнага сукна’ (Скарбы), сурду́к ’тс’ (Нас., Жд. 3), сурду́шчык ’верхняе святочнае адзенне з тонкага сукна на ватнай падкладцы’ (ашм., Малч.). З польск. surdut ’тс’, якое з франц. surtout ’тс’ (Кюнэ, Poln., 100). Форма з ‑к, магчыма, пад уплывам рус. сюрту́к ’тс’, адкуль, відаць, і беласт. суртук ’тс’ (Вруб.), або сарда́к, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трая́кі ‘які мае адносіны да трох крыніц, які праяўляецца ў трох відах, гатунках і інш.’ (ТСБМ, Барад., Скарбы, Варл.; ігн., паст., Сл. ПЗБ), ‘патройны’ (Некр. і Байк.), ст.-бел. троꙗки ‘тс’ (КГС). Неабавязкова з польск. trojaki, як мяркуе Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 5, 124). Параўн. укр., рус. троя́кий, серб. тро̏јак ‘тс’, славац. trojaký ‘тс’, балг. троя́к ‘тс’, што да прасл. *troj > ст.-бел. трой ‘траякі’ (ГСБМ) (гл. трое), якому адпавядае славен. troji ‘траякі’ (Сной₂, 786; Фасмер 4, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туп — пра тупанне, няўдалыя скокі (мсцісл., Нар. лекс.), туп‑туп — гукаперайманне для перадачы тупату (ТСБМ, ЭШ) — заклік да дзіцяці, каб пачало хадзіць (Скарбы), ‘падзыўныя для авечак’ (горыц., ДАБМ, камент., 896). Укр. туп‑туп, ту́пу‑ту́пу — выгукі, якімі падбадзёрваюць дзяцей станавіцца на ногі, рус. смал. туп‑туп — абазначэнне гукаў пры хадзьбе (СРНГ); польск. tup, tupu — адгалосак удару нагой; в.-луж. tupu, tupu tapu — імітацыя крокаў, удараў нагой; чэш. ťup — пра хаду дробнымі крокамі, балг. туп ‘бах’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы). Праз рус. турби́на ці польск. turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц. turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням. Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац. turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч. τύρβη ‘бязладдзе’, лац. turba ‘сумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)