прабурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца бурчаннем.

Сабака прабурчаў.

2. што. Сярдзіта прамармытаць.

Нешта прабурчаў сабе пад нос.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час.

П. увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассудзі́ць, -суджу́, -су́дзіш, -су́дзіць; -су́джаны; зак.

1. каго-што. Разабраўшы абставіны, факты, вырашыць, хто правы, хто вінаваты.

Р. спрэчку.

Людзі нас рассудзяць.

2. Абдумаць, рашыць, разважыць.

Сама сабе рассуджу.

|| незак. рассу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсту́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Перадаць, выканаць, зрабіць, стукаючы па чым-н.

А. такт.

Гадзіннік адстукаў 12 гадзін.

2. Стукаючы, пашкодзіць.

А. сабе ўсе пальцы.

|| незак. адсту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каду́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Чорт, д’ябал.

Кадук з ім (з ёй) (разм.) — хай сабе будзе і так.

Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (разм.) — нічога невядома пра каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая замяняе каго-н.

Знайсці сабе намесніка.

2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка.

Н. дырэктара.

|| ж. наме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наме́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуць, дую, дуеш, дуе; незак.

Разм. Тое, што і дзьмуць.

•••

І ў вус (сабе) не дуе — тое, што і у вус (сабе) не дзьме (гл. дзьмуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нятлу́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе мала тлушчу, даволі посны. Нятлустае мяса.

2. Які мала змяшчае ў сабе карысных для раслін рэчываў. Нятлустая глеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалезазмяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаабвінава́чанне, ‑я, н.

Абвінавачанне, якое прад’яўляецца самому сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўнушэ́нне, ‑я, н.

Унушэнне чаго‑н. Самому сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)