Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й)размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywy ’левы’ < прасл. krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўно́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поўначы ​1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне. Мележ. // Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер. Якімовіч. // Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы ​1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.

•••

Паўночнае ззянне гл. ззянне.

Паўночны захад гл. захад.

Паўночны ўсход гл. усход.

паўно́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да поўначы ​2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе. Куляшоў. І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухапу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праходзіць па сушы, размешчаны на ёй. — Служыў я і на сухапуцці, — адказвае Буханцаў. — Усё роўна граніца. Ці сухапутная, ці марская, яна павінна ахоўвацца з усёй пільнасцю. Хадкевіч. Пазней беларускія купцы накіроўваліся ў заходнееўрапейскія краіны ўжо сухапутным шляхам праз Нольшчу і Германію. Жураўскі.

2. Які жыве або расце на сушы. Чайкі лямантавалі, скардзіліся на нахабнае парушэнне сухапутнай птушкай іхніх марскіх межаў. Караткевіч. // Разм. Пра людзей, што жывуць і працуюць на сушы. — Канец, відаць, ці яшчэ мо паходзім? — без ценю панікі ў голасе пытаецца з-за аеру наш сухапутны энтузіяст [Юрка]. Брыль.

3. Які адбываецца на сушы. Сухапутны паход. // Які дзейнічае на сушы, перамяшчаецца па сушы. Сухапутныя войскі. Сухапутны транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слой 1, ‑я; мн. слаі, ‑ёў; м.

1. Маса якога‑н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго‑н., або пласт чаго‑н., размешчаны паміж іншымі такімі пластамі. Слой лёду. Слой тлушчу. Слой драўніны. Слаі атмасферы. □ Тоўсты слой моху-тарфяніку зялёным кажухом пакрываў балота. Ваданосаў. // перан. Тое, што наслойваецца на што‑н. Выпадак за выпадкам, нязначным, дробныя, пластуюцца яны і складаюць моцныя слаі жыцця. Гартны.

2. Група людзей, аднародная па сацыяльных, культурных і пад. прыметах. У рэвалюцыйным лагеры мы бачым людзей розных слаёў грамадства. Хромчанка.

•••

Культурны слой зямлі — слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека.

слой 2, ‑я, м.

Вялікі слоік. Распачаў тут доктар лекі: Апарацік выняў нейкі, — Трубак, шрубак там мільён, А да іх яшчэ балон. У Хвядосаў труп застылы Ён бальзам уліў у жылы, Слой шкляны сказаў падаць, Стаў за хворым наглядаць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які размешчаны ўнізе. Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. Якімовіч.

2. Які знаходзіцца са споду (у 2 знач.). На сподняй старане каменя, пад якой чалавек мог хавацца ад якой-небудзь прыгоды, немаведама кім і калі, быў выразаны рысунак. Чорны.

3. Які мае адносіны да споду (у 4 знач.). [Ніна] выцерлася споднім бокам кофтачкі і ступіла на бераг. Мележ. Васількевіч са сподняй кішэні скураной тужуркі выняў зашмальцаваны блакноцік, аловак з блішчастым медным наканечнікам. Навуменка.

4. Які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні (пра бялізну). Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Грахоўскі. Вільгельміна ў сподняй спадніцы .. сарамліва падалася ўбок. Гартны. / у знач. наз. спо́дняе, ‑яга, н. Мікола як спаў у адным споднім, гэтак і выскачыў у сенцы, а пасля на гарышча. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтральны пункт.

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры (у 2 знач.). Цэнтральны пападаючы (у футболе). Цэнтральная пешка (у шахматнай гульні). // Які знаходзіцца не на ўскраіне, у цэнтры чаго‑н. Косця знайшоў вольны час, сабраў у брыгадзе ўсю пошту і паехаў на цэнтральную сядзібу. Адамчык.

3. Галоўны, кіруючы. Цэнтральны камітэт. Цэнтральная ўлада. □ Слава нашай Камуністычнай партыі і яе баявому штабу — Цэнтральнаму Камітэту! «Звязда». // Які аб’ядноўвае і каардынуе якую‑н. дзейнасць. Цэнтральны тэлеграф. Цэнтральная выбарчая камісія. // Асноўны, найбольш істотны; важны. Цэнтральны вобраз. Цэнтральная тэма.

4. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму. [Шура:] — Але справа ў тым, што я жыву ў доме з цэнтральным ацяпленнем і з газавай плітою. Васілёнак.

5. У матэматыцы — утвораны двума радыусамі якой‑н. акружнасці (пра вугал).

•••

Стрэльба цэнтральнага бою гл. стрэльба.

Цэнтральная нервовая сістэма гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які складае з кім‑, чым‑н. пару (у 1 знач.). Парная рукавіца. Парныя боты. □ Па вёсцы хадзілі парныя патрулі. Сабаленка. // Які складаецца з дзвюх аднолькавых частак. Коні ходзяць папарна.. ў парных баронах «зігзаг». Брыль. На пагорку ў ельніку праскакала спуджаная казуля, парныя сляды яе нагадвалі [праткнутыя] тонкай палкай дзіркі. Ляўданскі. // Размешчаны парамі, папарна. Парныя лісты.

2. Запрэжаны парай коней; прызначаны для запрэжкі парай коней. Паскрыпваючы рысорамі, лёгка праляцеў карны фаэтон Гунава. Самуйлёнак. Каня, што дрыжаў ад сцюдзёнай вапны,.. запраглі ў парныя сані аднаго. Корбан.

3. Які выконваецца, робіцца парай, парамі. Парны палёт. Парны разрад. □ Выконваецца гэты парны народны танец [балеро] і ва ўмераным і ў вельмі хуткім тэмпе. «Маладосць».

•••

Парны лік гл. лік.

па́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Душны, насычаны вільгаццю. Надыходзіла парная хмурная майская ноч — яўны прадвеснік навальніцы. С. Александровіч. Сонца адышло ад зямлі .. і настылая за ноч зямля дыхнула ў твар парным, цёплым духам. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кася́к 1, а́, м.

1. Разм. Тое, што і вушак. Віктар адышоў да дзвярэй, прытуліўся плячамі да касяка, дастаючы стрыжанай галавой да самай столі. Шамякін.

2. Пра косы, косавугольны або размешчаны коса прадмет. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм з касяком белай хусцінкі ў кішэньцы на грудзях. Новікаў. Унізе плыве вялізны жоўты касяк калгаснай грэчкі. Краўчанка.

3. у знач. прысл. касяко́м. Коса, наўскасяк. Трое цёмных фігур пераходзілі касяком праспект. Гартны.

кася́к 2, а́, м.

1. Гурт кабыл з адным жарабком.

2. Чарада птушак, рыб. Гусцела імгла, а белыя касякі гусей яшчэ не вылазілі з рэчкі. Пташнікаў. Вада чыстая, празрыстая, і з байдаркі добра відаць, як цэлыя касякі маленькіх рыбак жвава і весела мітусяцца над пясчаным дном. В. Вольскі. // у знач. прысл. касяко́м, касяка́мі. У вялікай колькасці, вялікімі групамі. Шчасце ходзіць у адзіночку, гора плыве касяком. Асіпенка. Плылі сузор’і касякамі ў небе — І мы закінулі на шчасце невад. Блатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупо́к, ‑пка, м.

1. Памянш. да слуп (у 1, 2 знач.); невялікі слуп. Сціплы слупок з чырвонай зорачкай на версе гаварыў, што тут магіла. Шыцік. Пры вуліцы тырчалі два парэпаныя счарнелыя слупкі, што нейкім цудам уцалелі ад плота. Мележ.

2. Маса рэчыва, якая пабыла форму стаячага стрыжня, палачкі. Слупок ртуці. Слупок тэрмометра. □ Апусціце мармышку разоў пяць запар на дно і пастарайцеся ўзняць ёю некалькіх слупкоў муці. Матрунёнак. / Пра пастаўленыя, пакладзеныя адзін на другі невялікія прадметы. На стале .. роўнымі слупкамі ляжалі кнігі. Шамякін.

3. Калонка кароткіх радкоў у газеце, часопісе і пад., якія размешчаны адзін пад другім. Кожны дзень пасля працы [Міхалка] бягом пускаецца ў клуб, упіваецца ў газетныя слупкі... Бядуля. // Рад лічбаў, слоў, напісаныя адно пад другім. Слупок прозвішчаў. □ Сёння тата працуе недалёка ад дому. Прыйшоў паабедаць і пытаецца ў Тараскі: — Урокаў шмат задалі? — Не, тата, адну задачку і два слупкі прыкладаў. Юрэвіч.

4. У батаніцы — частка песціка паміж рыльцам і завяззю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці. Мясцовыя ўмовы. Мясцовая гаворка. // Які вырабляецца, робіцца ў пэўнай мясцовасці, не прывазны. Мясцовыя вырабы. Мясцовы сорт бульбы. □ Вельмі добра зрабіла праўленне, што ўвяло дадатковую аплату за нарыхтоўку і вывазку мясцовых угнаенняў. «Звязда». // Які жыве ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; які дзейнічае, працуе ў дадзенай мясцовасці. Мясцовы настаўнік. Мясцовы паштальён. □ Супрацоўніцтва з мясцовыя насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль. // Які знаходзіцца, размешчаны ў дадзенай мясцовасці, на дадзенай тэрыторыі. Мясцовы калгас.

2. Які дзейнічае, мае значэнне толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны. Мясцовая ўлада. Мясцовыя Саветы. Мясцовая газета. □ Арганізацыйная структура кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам павінна базіравацца на спалучэнні цэнтралізаванага дзяржаўнага кіраўніцтва з павышэннем ролі мясцовых арганізацый у кіраванні гаспадаркай. «Звязда».

3. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго‑н. цэлага; не агульны. Мясцовае запаленне лёгкіх.

•••

Мясцовая прамысловасць гл. прамысловасць.

Мясцовы камітэт гл. камітэт (у 1 знач.).

Мясцовы час гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)