Ма́ятнік ’пруток ці ланцуг з цяжарам на канцы, якія мерна вагаюцца з боку ў бок у падвешаным стане’, ’колца гадзінніка, якое рэгулюе яго ход’ (ТСБМ, Бяльк.). Відавочна, з рус. мовы. Да ма́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэжонэ́ ’непрыемнасці, небяспека’ (Сцяшк. Сл.). З ілюстрацыі (чаго ты лезяш на рэжонэ) відавочна ўжыванне фразеалагізма лезці на ражон ’рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, да таго ж рэжонэ — гэта форма множнага ліку ад ражон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скурапе́жка ‘кавалак тонкага сала’ (Касп.). Відавочна, ад скарупа (гл.) з метатэзай галосных пад уплывам ску́ра. Паколькі суф. ‑еж‑ утварае назоўнікі ад дзеяслоўных асноў (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 36), трэба дапусціць існаванне дзеяслова *скарупіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёка ’шпянёк для замацоўвання кола на восі’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, з лейка ’жалезная загваздка ў восі’ (гродз., Нар. сл.), у якім ‑я‑ выпала з прычыны гіперправільнасці па-беларуску (пры наяўнасці польскага ‑ą‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відаво́чны ’яўны, пэўны, бясспрэчны’ (БРС, КТС); ’які знаходзіцца побач’ (Шат.), відавочна ’яўна, наглядна’ (Касп., Сцяшк. МГ); ’свядома’ (лаг., КЭС); ’напэўна, відаць, мусіць’; ’яўна’; ’прыкметна’; ’ясна’; ’бясспрэчна’ (КТС). Утвораны ад відавок і суф. ‑(ь)nъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́незіс ’генезіс’ (БРС). Рус. ге́незис, укр. ге́незис. Першакрыніца — грэч. γένεσις ’тс’. У рус. мове слова запазычана непасрэдна з англ. або ням. мовы. Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Графі́н ’графін’ (БРС). Рус. графи́н. Відавочна, у бел. мове запазычанне непасрэдна з рус. (< ням. Karaffine або франц. carafine; крыніцай з’яўляецца іт. caraffina, запазычанае з араб. крыніцы). Гл. Фасмер, 1, 453; Шанскі, 1, Г, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канволь ’паркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маската́ць ’стукаць, шумець’ (смарг., Сцяшк. Сл.), драг. по‑москота́тэ посу́док ’з шумам паразбіваць посуд’ (КЭС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. maskatúoti ’шавяліцца, дрыжэць, трэсціся; гойдацца, хістацца; махаць, размахваць’, ’рабіць рухі рукамі; хуценька бегчы’, ’балбатаць’, ’гарэзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)