Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыпе́рсніца ‘гусялапка, Alchemilla vulgaris L.’ (Некр. і Байк., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., Кіс.), трыпе́рстнік ‘кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (Бейл.), трыпе́рсціца ‘герань балотная, Geranium palustre L.’ (Касп., Дэмб. 1; маг., Кіс.). Фармальна ўсе выводзяцца з тры (гл.) і ⁺перст ‘палец’ (гл. пярсцёнак), уключаючы і трыперсніца (у якім ‑т‑ выпала), хаця лісты іх — паводле формы якіх названы расліны — могуць мець не толькі тры, але і іншую колькасць долей, аднак лічбе тры прыпісваецца асаблівая магічная сіла (Коласава, Лексика, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чыті ’заправіць’ (З нар. сл.). Рус. при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр. присма́ка ’прыправа; ласунак’. З польск. przysmak ’прыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятру́га ’моцны вецер’ (Байк. і Некр., КТС). Укр. вітрюга ’тс’ (Грынч.). Ад асновы ветр‑ і суф. ‑уга, у дадзеным выпадку з узмацняльным адценнем. Адносна словаўтварэння гл. Слаўскі, SP, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спалаць ’анатаміраванне трупа’ (Байк. і Некр.). Да раз‑/рос‑ і поць (гл.), якое з прасл. *polъtь > укр. півть, пілть, рус. по́лоть, полть ’палавіна тушы свінні ці барана’. Гл. распалтаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сквіл ‘пранізлівы крык, лямант’ (Нас., Гарэц., Яруш., Байк. і Некр.), ‘віск’ (Юрч.), ‘жаласны піск, лямант’ (Др.-Падб.), скві́ла ‘спрэчка’ (Нас.), скві́ліць ‘пішчаць пранізліва і жаласна’ (Др.-Падб.). Гл. квяліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спаты́чка ‘(нечаканая) сустрэча’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘сутычка, сварка’ (Нас., Сл. ПЗБ). Утворана ад спатыкаць (гл. спаткаць) па ўзору польск. potyczka ‘тс’ або непасрэдна ад польск. з прыст. с‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стабнава́ць ‘страчыць’, стабнава́нне ‘строчка ў шыцці’ (Байк. і Некр., Нас.). З польск. stebnować ‘страчыць’ (Карскі, Белорусы, 163), якое з ням. steppen ‘прашываць’; параўн. ням. stippen ‘утыкаць’; гл. Брукнер, 515.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стра́та ‘згуба; згублена’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Нас., Байк., Некр., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. страта (XVI ст., гл. Карскі 2-3, 498). Аддзеяслоўны дэрыват ад страціць < траціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)