адта́яць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і адтаць.

Замарожанае мяса адтаяла.

2. што. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

А. мёрзлыя яблыкі.

А. халадзільнік.

|| незак. адта́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыміро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для грыміравання. Грыміровачныя фарбы.

2. у знач. наз. грыміро́вачная, ‑ай, ж. Пакой для грыміравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́дца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Тое, што і вынаходнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́тавая, ‑ай, ж.

Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куса́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сацы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто кусаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Пануры, насуплены чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалавеказабо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Тое, што і забойца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балабо́лка, -і, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустаслоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́венькі, -ая, -ае (разм.).

1. Зусім новы (у 1 знач.).

Н. трактар.

2. у знач. наз. но́венькае, -ага, н. Навіна.

Што новенькага ў сям’і?

3. у знач. наз. но́венькі, -ага, м.; но́венькая, -ай, ж., мн. -ія, -іх. Навічок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрытню́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ню́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ню́г (разм., неадабр.).

Чалавек, які рознымі хітрыкамі выгадна для сябе выкарыстоўвае абставіны.

Ведаем мы гэтага спрытнюгу, ён ужо тры кватэры мае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)