Сусі́м ’зусім’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Растарг.; ашм., Стан.; сен., Рам. 3), сусём ’тс’ (маладз., Гіл.). Варыянтная форма да зусім (гл.), параўн. свабодныя спалучэнні ст.-бел. со всимь, зо всимъ (< съ всимъ), дзе выступае Тв. скл. ад займ. вьсь ’увесь’ (Карскі 2–3, 216; Шуба, Прыслоўе, 149). Паводле Насовіча, “о и в обращены в у” (Нас., 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́тасць ’стан паўнаты, задавальнення’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сыто́сць: у сытосць ’уволю, удосталь’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. сытость ’паўната, багацце’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. си́тощі ’тлустасць’, рус. сытость ’насычэнне’, польск. sytość ’перанасычэнне’, чэш., славац. sytost, в.-луж. sytosć, славен. sítost, серб.-харв. си̏тост, балг. си́тост, ст.-слав. сытость ’паўната, насычэнне’. Абстрактны назоўнік ад сыты, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́мвал ‘умоўнае абазначэнне, знак’ (ТСБМ), сы́мвал ‘тс’ (Ласт.), сымбо́ль ‘тс’ (Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. симболъ, симболъ ‘тс’. Крыніца запазычання грэч. σύμβολον ‘знак’, адкуль трапіла рознымі шляхамі: праз ц.-слав. символъ, параўн. серб.-ц.-слав. симъволъ ‘тс’, ст.-рус. символ (гл. Фасмер, 3, 623) або праз лац. symbolum, ст.-польск. symbol ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Такмачы́, токмачі́, тукмачі́, тукмачы́, тумачі́ ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), токмачі́, тукмачі́, томочі́ ’бульбяная каша, таўканіца’ (жабін., драг., малар., ЛА, 4; Лекс. Бел. Палесся). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова тыпу ўкр. токма́чити ’ўтоптваць; біць, прыціскаць’, рус. токма́чить ’біць, таўчы’, вытворных ад тур., тат. tokmak ’даўбешка’ (< toqi‑/toqu ’біць, стукаць’), гл. Фасмер, 4, 70; ЕСУМ, 5, 592.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарапачэ́ ’здані, мітусня (у вачах)’ (стаўб., Жыв. сл.), тарпачэ́ ’тс’ (карэліц., З нар. сл.), тарапачэ́ стано́вяцца ’пра стан чалавека, гатовага кінуцца ў бойку’ (стаўбц., Бел. дыял.); сюды ж, відаць, тарапа́ны, гл. Параўн. польск. дыял. tarapacz ’трашчотка’. Магчыма, звязана з прасл. *torpiti ’мучыць; палохаць’, якое роднаснае да *tьr̥pěti ’цярпець’ (рэканструкцыя — ЕСУМ, 5, 557). Параўн. тарапі́цца 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тахлява́ць (тахлева́ць) ’марнатравіць’ (Нас.), ’марнатравіць, перапрадаваць, спекуляваць’ (Чач.), тахлёва́ты ’мантачыць, растрачваць’ (Арх. Вяр.). Параўн. польск. дыял. tachlować ’перапрадаваць, махлярыць’. З ідыш táxl(j)even ’праматаць, прамотваць; растраціць, растрачваць’, што да tachles ’канкрэтная мэта, вынік, карысць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 791), апошняе ўзыходзіць да бібл.-гебр. taḵlī̱t ’завяршэнне, крайнасць’ (Вінер, ЖСт., 1895, 1, 67; Штэрн, Wörterbuch, 211).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел. привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск. przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш. přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус. привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр. привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псялы́га, лаянк. псялы́тка ’сабачая костка’ (Байк. і Некр.). Складанае слова ад пся‑ і лыга (гл.) па аналогіі з псяюха (гл.). Паводле Энгелькінг (Klątwa, 114), падобныя ўтварэнні (параўн. польск. psiakrew) выступаюць як эўфемізмы кляцьбы; аднак нельга выключыць і мажлівасць пераасэнсавання аргатычнага псалы́га ’рыба’, што ўзыходзіць да новагрэч. ψάρι ’тс’ (параўн. Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 100). Збліжэнне з лы́тка (гл.) другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разу́ць ’зняць з каго-небудзь абутак’ (ТСБМ; чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), разува́ць ’знімаць абутак’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ; Гарэц.), разува́лкі ’прыстасаванне для зняцця абутку з ног’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. разу́ть, разува́ть, укр. роззу́ти, роззува́ти, укр. разм. розбува́ты, польск. rozzuwać, rozzuć, н.-луж. rozuś. Гл. абу́ць; параўн. і ст.-бел. вызꙋватися ’разувацца’ (1616 г., Карскі 2–3, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)