дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскіда́цца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.

Печ раскідалася.

2. перан. Разладзіцца, расстроіцца.

Вяселле раскідалася.

3. Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.

Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.

4. Раскінуць рукі, ногі (у сне).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной; разм.).

6. Захапіцца кіданнем чаго-н. (разм.).

7. Нарадзіць дзіця (разм.).

8. Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.

|| незак. раскіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. і незак.

1. зак. Пачаць рух; накіравацца куды-н.

Трактар рушыў з месца.

Атрад рушыў да лесу.

Калгас за апошнія гады значна рушыў наперад (перан.: атрымаў далейшае развіццё).

2. незак. Тое, што і рухацца (у 1 знач.).

Ужо рушыць вясна.

3. зак. і незак., каго-што. Прымусіць (прымушаць) рухацца каго-, што-н.; адправіць каго-, што-н. куды-н.

Р. каня з месца.

Р. войска ў бой.

4. незак. (звычайна з адмоўем), каго-чаго. Чапаць, закранаць (разм.).

Гэтага чалавека не рушце, ён тут ні пры чым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Засланіць, прыкрыць чым-н.

З. рукамі галаву.

2. што. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

З. фіранку.

3. каго-што. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

З. дзіця ў кажух.

З. сумку за сябе.

4. што. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

З. полы кажуха.

5. перан., што. Зацягнуць тонкім слоем.

Туман захінуў берагі ракі.

|| незак. захіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. захіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. захіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адступі́цца, -туплю́ся, -ту́пішся, -ту́піцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго-, чаго-н.; адступіць.

А. некалькі крокаў ад брамы.

2. Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло.

Адступіўся ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

А. ад сваіх намераў.

4. перан. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.; адкаснуцца, адчапіцца.

Усе адступіліся ад яго.

Адступіся ты ўжо!

5. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад.

Не а. ад праўды ні на крок.

|| незак. адступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).

С. крупы курам.

С. бульбу ў кучу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.

З вечара сыпаў калючы снег.

3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.

С. удары.

4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).

С. жартамі.

5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).

З хаты сыплюць дзеці.

|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што², злуч.

1. Далучае даданы сказ да галоўнага.

Крыўдна, што я гэтага не змог зрабіць.

Такі шум, што можна аглухнуць.

Назбіралі так мала ягад, што і варэнне не зварыш.

2. Як, чым, нібы.

Спіць што мёртвы.

3. з часціцай «ні» або без яе. Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.

Што край, то абычай (прыказка).

4. 3 паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.

Што ён паедзе, што я — адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Атну́ць ’бесперапынна, раз за разам’ (Сцяц.). Ст.-слав. отънѫдь ’зусім, галоўным чынам’. Паводле Міклашыча, 217, падтрыманага Ван Вейкам, IF, 30, 386–388, з otъ + nǫd‑ь, дзе корань супастаўляецца з рус. нужно, нужна і пад. Рус. форма отнюдь, якую Шанскі (КЭСРЯ, 318) лічыць запазычанай з стараславянскай, магла б тлумачыцца мяккаснай асіміляцыяй. Аднак Мейе (Études, 158 і наст.) прапануе іншае тлумачэнне. Першаснай формай тады лічыцца *otьnǫdъ, і корань (‑ьn‑) супастаўляецца з адзін, іншы і г. д. Гэта быццам бы лепш тлумачыць рускае мяккае н, а таму прымаецца Фасмерам, 3, 172. Нельга выключыць, што тут маем супадзенне двух слоў: стараславянскае і беларускае ўказваюць на значэнне ’заўсёды’ і могуць этымалагізавацца паводле Міклашыча, а руская форма са значэннем ’ні ў якім разе’ можа мець паходжанне з кораня in згодна з меркаваннямі Мейе і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjь ’чалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нія́кі ’ніякі, ні адзін, ніводны’ (Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’дрэнны, благі, нягодны’ (Ян., ТС; полац., Нар. лекс.; бешанк., Нар. сл.), ’худы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ’хворы’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’неразумны; слабы, кволы; невялікі’ (Сл. ПЗБ), сюды ж нія́ка ’дрэнна’ (Сл. ПЗБ), ’цяжка’ (Сцяшк. Сл.), нія́коваты ’слабаваты, нікуды не варты’ (ТС), ніякава́ты ’маларослы’ (Мат. Гом.), ніяку́сенькі ’ніякі’ (Сцяшк. Сл.), ніякаве́ць ’бянтэжыцца’ (там жа), укр. нія́кій ’ніякі’, рус. бранск. ния́кій ’тс’, польск. nijaki ’ніякі; няпэўны, невыразны, слабы, мізэрны’, чэш., славац. nijaký ’няпэўны, невыразны’. Вытворнае ад нія́к (гл.), адносна развіцця семантыкі да ’дрэнны, нікуды не варты’ параўн. нічогі (гл.), развіццё спецыфічнага значэння ’слабы, кволы’, магчыма, з’яўляецца паралельным да серб.-харв. не̏јāк ’слабы, кволы, слабасільны’ ад jȃk ’моцны, магутны’, агульнага па паходжанню з паўн.-слав. *jakъ ’які’ (ESSJ SG, 2, 237, 491; Скок, 1, 702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)