Рэзо́н ’сэнс, падстава, разумны довад’ (ТСБМ). З рус. резон ’тс’, якое з фр. raison ’прычына’ < лац. ratiōnem ’тс’ (Фасмер, 3, 463).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́шка ‘булка’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, скарочанае ад ватрушка (гл.), параўн. рус. фалькл. у нас трушки и ватрушки (СРНГ, 45, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізве́чны ’вечны’ (Нас.). Са ст.-рус. извѣчныи (канец XIV ст.), утворанага ад прыслоўя извѣку з суф. ‑ьн‑ (Шанскі, 2, I, 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каро́на, укр. корона, рус. корона. Запазычанне з польск. korona, якое ад лац. corona ’вянок’ (Булыка, Запазыч., 172; Бернекер, 574; Фасмер, 2, 334).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клігуніха ’жанчына, якая ўсё стогне’ (Жд. 3). Да клікуніха, якое ў сваю чаргу ад клікун. Параўн. рус. кликун ’нервовахворы чалавек’, кликунья ’клікуша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́за ’летуценне, мара’ (ТСБМ, Сцяшк.). Хутчэй за ўсё запазычанне з рус. літ. грёза ’тс’ з аглушэннем звонкага ўзрыўнога г і ацвярдзеннем р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сып (БРС, КТС). Рус. о́сыпь, укр. о́сип ’подаць зярном’, польск. osyp ’дзеянне па дзеяслову osypać’, серб.-харв. òsip ’сып’. Да асыпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́гар ’высокае месца, бугор’ (Прышч., дыс.). Рус. уго́р ’круты бераг ракі, круча, пакаты пад’ём угору’. Ад у‑ і гара (Фасмер, 4, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́зак ’вузкі’ (Шат.), рус. у́зок, дыял. ву́зак (Растаргуеў, Бранск.), серб.-харв. у̏зак, славен. ózek. Прасл. ǫzъkъ — кароткая форма прым. (гл. вузкі ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вумненне ’думка’ (Яруш.). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад *mьněti, гл. помніць ’памятаць’, або ў выніку кантамінацыі вум (гл.) і рус. мнение ’думка, меркаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)