раздо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.

Схіліць каго‑н. да дабраты, шчодрасці, добрых учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семафо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Сігналізаваць (флажкамі, сігнальным апаратам і пад.). Семафорыць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць уверх валасы, шэрсць, шчаціну і пад.; натапырыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кны́саць ’варочаць, рыць’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. knisti. Гл. таксама кнойсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што і чаго.

Прыгатаваць для ежы сквараннем. Падскварыць крыху сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размахры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Зрабіць махрыстым, ператварыць у махры. Размахрыць канцы ручніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціхамі́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Прымусіць весці сябе ціха; супакоіць. Сціхамірыць буянаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Русло́ ’вясло’ (Сл. рэг. лекс.). Магчыма, з таго ж праславянскага *ruslo, што і ўкр. русло́ ’рэчышча’, руск. ру́сло ’тс’. Прасл. *rus‑ з і.-е. *reu‑s‑ (*rou‑s‑), дзе корань *reu‑ (*rou‑) мае значэнне ’разрываць, рыць’. Параўн. літ. raũstiрыць’, лат. *raustрыць, зграбаць’. Такім чынам, *ruslo магло значыць ’тое, чым разрываюць, рыюць’, ’струмень, які вырыў рэчышча’. Калі рус. ру́сло ’рэчышча’ з рух, рушыць (гл.), то слова можна патлумачыць як назву прылады руху, параўн. Фасмер, 3, 521; Чарных, 2, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Кончыць гарэць.

2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

Сук адгарэў.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адга́рваць, -ае і адгара́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубры́ць, зубру́, зу́брыш, зу́брыць; незак., што (разм.).

Завучваць механічна, не ўнікаючы ў сэнс.

З. верш.

|| зак. вы́зубрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і зазубры́ць, -зубру́, -зу́брыш, -зу́брыць; -зу́браны.

|| наз. зубрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)