пало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Незамерзлае або ўжо расталае месца на ледзяной паверхні ракі, возера.

Конь праваліўся ў палонку.

2. Адтуліна, прасечаная ў лёдзе ракі, возера і пад.

Лавіць рыбу ў палонцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэ́за, -ы, мн. -ы, фрэз, ж.

1. Шматлязовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы, здрабнення грунту і пад.

|| прым. фрэ́зерны, -ая, -ае.

Фрэзерныя машыны.

Ф. торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асве́тленасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць асветленага.

2. Фізічная велічыня, роўная адносіне патоку святла да плошчы паверхні, на якую ён падае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіві́раванне, ‑я, н.

Спец. Хімічная апрацоўка металічных вырабаў, пры якой на паверхні ўтвараецца тонкая плёнка вокіслаў, што засцерагае ад карозіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Свідруючы, нарабіць у чым‑н. шмат свідравін, зрабіць на якой‑н. паверхні шмат паглыбленняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзаге́нны, ‑ая, ‑ае.

У геалогіі — які адбываецца або ўтвараецца пад уздзеяннем вонкавых сіл на паверхні Зямлі. Экзагенныя працэсы. Экзагенныя глебы.

[Ад грэч. éxō і génos — род, нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамы́іна ’упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады’, ’незамёрзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера’ (ТСБМ). Ад дзеяслова прамыць з суф. ‑іна (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

Сцелецца ў лузе густы туман.

Травы сцелюцца мяккім дываном.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.

3. Слаць сабе пасцель.

Пара слацца і спаць.

Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапагра́фія, -і, ж.

1. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем паверхні зямлі, сродкаў яе вымярэння і адлюстраваннем мясцовасці на планах або картах.

2. Паверхня і ўзаемнае размяшчэнне асобных пунктаў мясцовасці.

Т.

Магілёўскай вобласці.

Т. горада.

|| прым. тапаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., здзярэ́цца; зак.

1. Злупіцца, зняцца (пра кару, скуру і пад.), аддзяліцца ад паверхні.

На пальцы садралася скура.

2. Стаць непрыгодным ад доўгага ўжывання (пра венік, шчотку і пад.).

|| незак. здзіра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)