павышэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца вышэйшым. Мне здаецца, што.. [Людміле] павышэла і неяк змянілася, але ў чым, не магу зразумець. Дуброўскі. Сіняе неба павышэла, ачысцілася ад хмар. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пастаўні́к, ‑а, м.
Загарадка для жывёлы ў полі. На пастаўнік Пагоніць статкі красавік, Тады змятае неба Апошні снег — Паскрэбак. Лужанін. Ад маладой травы на пастаўніках нясло мядовым водарам. Гартны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ружо́віцца, ружоўлюся, ружовішся, ружовіцца; незак.
Тое, што і ружавець. Чорныя валасы вылазілі ў яе з-пад бялюткай хусткі, твар ружовіўся. Чорны. Ужо раніцамі неба ружовілася бляскам вясковага сонца. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Гарга́ра 1 ’сварлівая жанчына’ (Нас., Касп.). Этымалогію дае сам Насовіч: «звукоподражание свойственно грызущимся собакам». Далейшае расшырэнне семантыкі адбывалася так: ’сварлівая жанчына’ → ’злая, худая, вялікая жанчына’ — ’вялікая, няскладная рэч’. Гэта другая «стадыя» зафіксавана ў Бяльк.: «Піліп за жонку узяў нейкую гыргару: ростам пад неба, а худая‑прыхудая». Апошнюю стадыю фіксуе БРС: «вялізная, няскладная рэч».
Гарга́ра 2 ’вялізная, няскладная рэч’ (БРС). Гл. гаргара 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Насос 1 ’запаленне неба (у коней)’ (Гарэц., Бяльк.), насосы ’пухліна дзёснаў за пярэднімі зубамі’ (Клім., Пятк.), рус. насосы ’тс’, ’малочніца ў дзяцей’, польск. nasosy ’запаленне дзёснаў у коней’. Да ссаць (гл. Фасмер, 3, 47).
Насос 2 ’нагар (у люльцы)’ (ТС). Гл. ссаць ’смактаць’, параўн. нассацца ’насмактацца’ (ТС).
Насос 3 ’сала, якое соліцца ў расоле’ (Сл. ПЗБ). Да насса́ць ’насядуць’, гл. ссаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
цямне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
1. Станавіцца цёмным, цямнейшым; траціць яркасць.
Срэбра з часам цямнее.
2. безас. Пра надыход цемнаты; змяркацца.
Улетку позна цямнее.
3. Вылучацца сваім цёмным колерам, віднецца (пра што-н. цёмнае).
Здалёк цямнеў лес.
На фоне неба цямнела нейкая постаць.
|| зак. пацямне́ць, -е́е (да 1 і 2 знач.) і сцямне́ць, -е́е (да 2 знач.).
|| наз. пацямне́нне, -я, н. (да 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
чырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца, рабіцца чырвоным.
На захадзе пачынала ч. неба.
2. Пакрывацца румянцам, станавіцца чырвоным ад прыліву крыві.
Ч. ад злосці.
3. перан. Саромецца.
Гаворыць няпраўду і не чырванее.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім чырвоным колерам, віднецца (пра што-н. чырвонае).
|| зак. счырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і пачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
шэ́ры, -ая, -ае.
1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.
Ш. матэрыял.
Шэрыя вочы.
Шэрае неба.
Ш. кот.
Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.
Шэрае існаванне.
Ш. раман.
3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).
Ш. чалавек.
4. перан. Пра надвор’е: хмурны.
Шэрае надвор’е.
Шэрая раніца.
|| памянш. шэ́ранькі, -ая, -ае.
|| наз. шэ́расць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
я́сны, -ая, -ае.
1. Яркі, зіхатлівы.
Я. месяц.
2. Светлы, нічым не зацемнены.
Яснае неба.
Ясная ноч.
Сягоння ясна (прысл.).
3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.
Я. твар.
Я. позірк.
4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.
Ясныя абрысы гор.
Ясная дыкцыя.
Абстаноўка ясная.
Я. намер.
Усё было ясна (безас., у знач. вык.).
5. Лагічны, стройны, дакладны.
Я. розум.
Я. адказ.
|| наз. я́снасць, -і, ж.
Унесці я. у гэта пытанне.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
замглёны і заімглёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замгліць, заімгліць.
2. у знач. прым. Замглелы, затуманены. Замглёнае неба, што нізка асела над горадам, сеяла рэдкую снегавую пацяруху. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)