Мале́начкі, мале́нечкі, мале́нячкі ’вельмі маленькі’ (Кліх, Ян.; дзярж., Нар. сл.; мсцісл., Нар. словатв.; Сл. ПЗБ), шальч., астр., воран., гродз. ’малалетні’ (Сл. ПЗБ). Укр. маленечкий, рус. смал., бран., кур. маленечкий, маленечкий, польск. malenieczki ’тс’. Магчыма, паланізм (і ва ўкр. мове таксама). Форма маленачкі ўзыходзіць да маленкі (смарг., трак., вільн., воран., дзятл., Сл. ПЗБ), у якім ‑н‑ цвёрдае: вытрымана заканамернасць памякчэння зычнага перад мяккім, апрача г, к, х. Не выключаны таксама і ўплыў фанетыкі суседніх літоўскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сікла ‘рыба галец, Nemachilus barbatulus’ (Дэмб. 2, Жук.), ‘галец — уюн Cobitis barbatula’ (Дэмб. 1), ‘лічынка міногі Lampertra mariae Berg.’ (Яшкін, З жыцця; Інстр. 2), сіко́лка, сікоўка ‘рыба’ (?) (Мат. Гом.). Укр. сі́ква ‘галец’, си́кля ‘шчыпоўка’, рус. си́кла ‘галец’, ‘шчыпоўка’, польск. sikawka ‘шчыпоўка’, чэш., славац. sekavec, sykavec, н.-луж. sykanc, sykawice, sykawka, серб.-харв. seka, sjekaća ‘тс’. Цяжка размежаваць назвы рыб сямейства ўюновых. Махэк₂ (540) лічыць іх усе дэрыватамі ад *sěk‑ (гл. секаўка); Брукнер (490) — ад *sikati (гл. сікаўка). Але, відаць, тут трэба выдзеліць назвы шчыпоўкі ад *sěk‑, а назвы гальца лічыць вытворнымі ад *sik‑ (параўн. іншую назву гэтай рыбы: рус. паўд. сциколка, укр. (с)цикун), таму што гальцы пры недахопе кіслароду захватваюць яго ротам і з шумам выпускаюць праз заднюю адтуліну (Сабанееў, Жизнь, 50 і наст.). Параўн. таксама сіка, сік, сікаўка (гл.). Лаўчутэ (Балтизмы, 131) лічыць магчымым узвесці гэтую назву да лат. sîksмаленькі, дробны’, siklis, siklinsмаленькі лясок’, sīkuļa, sīkuļe ‘маленькая, дробная жывёліна’, што з-за шырокай распаўсюджанасці назваў у славянскім свеце не пераконвае, гл. Анікін, Опыт, 276–277. Ён жа мяркуе пра змяшэнне назваў, матываваных каранямі sik‑ ‘мачыцца’ і sik‑/syk‑ ‘шыпець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпу́ль ’камячок засохлага гною на поўсці жывёліны’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), ад літ. pumpasмаленькі гуз’. Параўн. таксама паралельныя ўтварэнні: польск. pąpyl, pępel ’пухір на скуры’ (паводле Банькоўскага, 2, 521, 539, ад *рорь, гл. пуп), балг. пу́мпал ’кароценькая тоўстая калодачка; карапуз’ (паводле БЕР, 5, 852 — гукапераймальнае), в.-луж. ритрі ’жывот’ (у дзіцячай мове), славац. pumpeh pumplik ’дзіця з вялікім жыватом’ (гукапераймальныя, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191), дзе выступае “гукавыяўляльны” комплекс ритр‑/рир‑. Параўн. пупел (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупы́р1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышкамаленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrz ’пухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).

Пупы́р2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мпел, ‑а, м.

1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.

[Гал. wimpel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пацярпець. Заплакаў Дзяніска. — Я хачу есці. Ідзем дамоў. — Патрывай, Дзяніска, хвіліначку, патрывай, мой маленькі... Скора прыдзем да партызан, і яны ўсяго-ўсяго табе дадуць. Шамякін. — Галоўку напячэ, балець будзе, — вядзе сваё бабуля. — Нічога, патрываю, — адказвае ўнук. Юрэвіч.

2. Пратрымацца нейкі час. Падыходзіць чарга гаварыць мне. Маўчанне, якое патрывала нейкіх пяць-дзесяць хвілін, разрываецца дзедавай трубою: — Ды ты ж тое самае гаворыш, што і нашы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Прагнуцца ўнутр, утварыць паглыбленне. Хісткая, прашмуляная нагамі ступенька ўвагнулася і заенчыла пад яго [Пятрэся] ботам. Арочка. Стукнуў .. [сярэдні брат] сваёю булавою, — вароты толькі ўвагнуліся. Якімовіч.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго‑н.; згорбіцца. [Пушкарэвіч:] — Пастушок лямантуе, аж заходзіцца, а .. [воўк] увагнуўся, цягне на плячах авечку і ў вус не дзьме. Гурскі. / у перан. ужыв. Вадаспад тае славы сыплецца, сыплецца градам, А ён [чалавек] увагнуўся і скурчыўся — маленькі пад тым вадаспадам. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год. Пянкрат. // перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна. Гарэцкі.

2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі. Асіпенка. // Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́цачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цацкі, цацак. Цацачны магазін. Цацачны майстар.

2. Які з’яўляецца цацкай, прызначаецца для гульні. Цацачныя салдацікі. Цацачны конь. □ Учора, калі я вяртаўся з завода, дзяўчынка, што перабягала перада мною вуліцу, рассыпала чарніцы — яна некуды несла іх у плеценым цацачным кошыку. Сачанка. // Вельмі маленькі, падобны на цацку. Мы абышлі кругом, агледзелі розныя цацачныя фігуркі грознага Буды, розныя карабкі, хвасты, анучкі, што маюць тут нейкі сэнс. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казе́льчык ’конік’ (ашм., смарг., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы казёл-маленькі казёл’, што або паводле паводзін насякомага, якое скача, або семантычная калька ці субстытуцыя такіх назваў, як конік, кабылка і пад. Звяртае на сябе ўвагу заходні рэгіён фіксацыі лексемы, аднак структурныя адпаведнікі ёсць і ў рус. гаворках. З суседніх можна прывесці смал. козельчик ’казляня’, росл., смал. ’узоры, якія маюць выгляд рагулек’, бран. ’дэталь калаўрота’, смал. ’кветка’, ’грыб масляк’; гэтыя прыклады сведчаць, што бел. казельчык магло быць пераносам з *казельчык ’казляня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)