су́сліць несов., разг. су́слить, сусо́лить;

дзіця́ с. па́льцы — ребёнок су́слит (сусо́лит) па́льцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.

Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара. Мележ. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...» Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Накарміць звыш меры; пашкодзіць здароўю, даўшы з’есці лішняе. Абкарміць дзіця малаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мёртванаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нарадзіўся мёртвым. Мёртванароджанае дзіця.

2. перан. Нежыццёвы, які нельга ажыццявіць. Мёртванароджаны праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтараме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца паўтара месяца. Паўтарамесячны адпачынак.

2. Узростам у паўтара месяца. Паўтарамесячнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Выкупаць усіх, многіх.

2. Пашкодзіць здароўе празмерным купаннем. Перакупаць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пупс, ‑а, м.

Лялька ў выглядзе маленькага голага дзіцяці. Цэлулоідны пупс. // перан. Пра маленькае, звычайна поўнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць месяцаў. Пяцімесячнае падарожжа.

2. Узростам у пяць месяцаў. Пяцімесячнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямітыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сем тыдняў. Сямітыднёвы адпачынак.

2. Узростам у сем тыдняў. Сямітыднёвае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улаго́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад улагодзіць.

2. у знач. прым. Якога ўлагодзілі. Улагоджанае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)