Падно́сакчастка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Некр., Янк. 1), падно́ска (Бяльк., Сл. ПЗБ), подно́сок ’тс’ (ТС). Да насок (гл.). Параўн. рус. арханг. подносо́чники ’падноскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркаві́на ’карак’ (ТСБМ), ’шыя і плечы ніжэй шыі’ (КЭС, лаг.), ’свіны ашыек’ (Сцяшк., Вешт., Шатал.), да карк1 (гл.). Словаўтварэнне даволі празрыстае: каркав‑іна (першая частка — прыметнік з суфіксам ‑ав, другая — суфікс ‑іна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыса́1 ’лента для касы’ (Чуд.). Гл. крысо.

Крыса́2 ’верхняя частка збанка’ (Жыв. сл., Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Гл. крысо.

Крыса́3 ’пала адзення’ (Нар. сл., Янк. II, Шат.). Гл. крысо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зако́т ’франтон з бярвення’ (ТСБМ). Рус. бранск. зако́т ’пярэдняя частка гары, вышкі’, укр. зако́т ’адварот (чобата, рукава…)’. Відаць, зах.-рус. бязафіксны наз. ад дзеяслова закотити (параўн. укр. законити ’загарнуць (рукавы і г. д.)’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́льнік ‘матрас з саломы’ (Сцяшк.), сельні́к ‘агароджаная частка хлява, дзе складаюць сена’ (мазыр., З нар. сл.), селны́к ‘будынак для сена або аддзяленне ў хляве для сена’ (Шушк.). З сяннік (гл.) у выніку дысіміляцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арты́кул ’невялікае сачыненне, частка дакумента; тып вырабу’ (БРС, КТС, Касп., Нас.). У старабеларускай пісьменнасці ўжо з 1388 г. у форме артыкулъчастка дакумента’ з лац. articulus (Гіст. мовы, 1, 53; Гіст. лекс., 110; Вясноў, Бел. лекс., 35), магчыма, праз польскую (Крапівін, Бел. лекс., 88; Гіст. лекс., 90), супраць чаго фіксацыя слова ў польскай мове з XVI ст. У «Нашай ніве» пачынаецца паслядоўнае ўжыванне слова ў значэнні ’невялікае сачыненне’ (Шакун, Гісторыя, 300), магчыма, пад польскім уплывам. Першаснае лацінскае значэнне articulusчастка’ (ад artus член’) дало магчымасць развіць значэнне тавар’ (ням. Artikel, польск. artykuł), адкуль, напэўна, і рускае, беларускае ’тып тавару’ (Шанскі тлумачыць рус. артикул ’тып тавару’ як семантычнае ўтварэнне на базе значэння ’параграф’ у XX ст. — 1, А, 148, аднак гэта не вельмі пераканаўча, таму што ў рускай значэнне ’параграф’ у той час не было пашырана: ужо Даль адзначаў яго як архаічнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

...графія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: а) назвы навук, што апісваюць прадмет, паказаны ў першай частцы слова, напрыклад: геаграфія, лексікаграфія, этнаграфія; б) назвы розных кідаў графічнай перадачы чаго‑н. спосабам, паказаным у першай частцы, а таксама тых прадпрыемстваў, у якіх скарыстоўваюцца названыя спосабы, напрыклад: літаграфія, ксілаграфія.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адво́дак, ‑дка, м.

1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя ў зямлю асобна ад мацярынскай расліны. Чаранковы адводак.

2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога. У раёне дзеду пашанцавала: ён прывёз аж цэлых дзесяць новых вулляў для перасадак у іх «адводкаў» з дужых сем’яў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінт 1, а́, М ‑нце́, м.

1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.

2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.

3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.

вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Карцёжная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амфітэа́тр, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — адкрытае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў спускаліся ўніз уступамі і ішлі паўкругам альбо кругам.

2. У сучасным тэатры — рады крэслаў, а таксама частка залы за партэрам.

3. у знач. прысл. амфітэа́трам. Паўкругам, які ідзе ўверх. Раскінуцца амфітэатрам.

[Грэч. amphithéatron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)