пато́к, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.

Бурны п.

Веснавыя патокі.

2. перан. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.

П. лавы.

П. газу.

П. святла.

П. слёз.

П. слоў.

П. бежанцаў.

3. Паточная вытворчасць (спец.).

Выраб матораў арганізаваны па прынцыпе патоку.

4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.

Выпускнікі аднаго патоку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.

Верхнія пласты глебы.

Пласты каштоўных выкапняў.

2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).

Пласты насельніцтва.

Лексічны п.

Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.

|| прым. пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Пластавая горная парода.

П. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласці́нка, -і, ДМ -нцы, м. -і, -нак, ж.

1. гл. пласціна.

2. Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

3. Шкло са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных здымкаў.

Зарадзіць пласцінку.

4. Плоская, пераважна шырокая частка лістоў раслін (спец.).

Ліставыя пласцінкі.

5. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў (спец.).

6. Здымны зубны пратэз.

|| прым. пласці́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

твар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

Загарэлы т.

Прыгожы т.

2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

Мяняецца т. гарадоў.

Да твару (разм.) —

1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;

2) адпавядае чыйму-н. становішчу.

У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.

|| памянш.-ласк. тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрміна́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. У транспартных сетках: месца пасадкі або высадкі пасажыраў пагрузкі або выгрузкі грузаў і іх накаплення.

Мытны т.

Т. аэрапорта.

2. Канцавая частка сістэмы, якая забяспечвае сувязь сістэмы з навакольным асяроддзем.

Плацежны т.

Купіць білет праз т.

3. Прыстасаванне ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.

Камп’ютарны т.

|| прым. тэрміна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Астаро́нак ’бакавая частка гумна, дзе ляжаць снапы, падрыхтаваныя да абмалоту’ (Сцяшк.). Звязана з старана ’пазуха ў гумне, дзе складваюцца снапы’ (Нас., Сцяшк.); утворана, відаць, з інтэрфіксам а‑‑ак (параўн. азадак і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Механі́змчастка машыны, прылады, апарата’, ’унутраны лад, сістэма чаго-небудзь’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83) — з рус. механизм, якое з еўр. моў, утворанае ад новалац. mechanismus на падставе ст.-грэч. μηχανέ ’інструмент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куралёк1 ’газнічка’ (Сл. паўн.-зах.). Да кураль (гл.).

Куралёк2частка кумпяка’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.), кураль (гл.). Матывацыя назвы звязана з тэхналогіяй вэнджання. Параўн. куранка2 (гл.) ’вяндліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́так ‘згушчэнне чаго-небудзь вадкага; вільгаць толькі што зрубленага дрэва’ (Нас.), смя́тка ‘недавараная частка яйца’ (Сцяц.). Рус. смя́тка ‘вадкі, некруты стан (аб яйку)’. Ад месці (гл.); Праабражэнскі, 2, 343; Фасмер 3, 695.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́галаўе ’пярэдняя частка саней’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), сугало́ўя ’вузгалаўе ў возе’ (кіраў., ЛА, 2), суголо́вок ’брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі’ (бяроз., Шатал.). Гл. вузгалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)