Падбародак, падбароддзямесца паміж барадой і шыяй; падбароддзе’. Агульнаслав.: рус. подборо́док, укр. підборо́док, польск. podbródek, чэш. podbradek, славац. podbradok, серб.-харв. по̀дбрадак, славен. podbrádek, балг. подбрадък. Конфікснае ўтварэнне з прыст. pod‑ і суф. ‑ъk ад borda (гл. барада).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льнямесца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адту́ліна, ‑ы, ж.

Адкрытае пустое месца ў чым‑н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну. Мележ. [Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрасціць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зрасціся.

2. Спец. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго‑н.

•••

Лоннае зрашчэнне — храстковае злучэнне правай і левай лабковых касцей.

Фразеалагічнае зрашчэнне — выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце; ідыёма, напрыклад: лынды біць — бяздзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гэ́тулькі, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.

Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́йсце, ‑я, н.

1. Месца для выхаду куды‑н. Выйсце на перон. □ Хлопцы кінуліся ўглыб лесу, але і там іх сустрэла засада. Ніякага выйсця з пасткі ўжо не было. Няхай.

2. перан. Спосаб вырашэння чаго‑н. Цэлую ноч праседзеў Алесь над вылічэннямі, але ніякага выйсця не знайшоў. Броўка.

•••

Даць выйсце чаму гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя.

2. Уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месца знаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца.

3. Адхіленне ад нармальнай будовы арганізма, якое часта выражаецца толькі у інакшай афарбоўцы або велічыні.

4. перан. Памылка, адхіленне ад ісціны.

[Ад лац. aberratio — адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вандро́ўнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае. Вось у гэтае мястэчка і накіраваліся нашы вандроўнікі — Лабановіч і Садовіч. Колас.

2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, пастаянна знаходзіцца ў дарозе. Міхаіл Сярмяжка лічыць, што яго шлях будаўніка-вандроўніка не надта доўгі. Дадзіёмаў.

3. Той, хто вядзе неаселы спосаб жыцця; качэўнік. Жывёлаводы-вандроўнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завуго́лле, ‑я, н.

1. Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шумеў у завуголлі вецер і вельмі хацелася спаць. Быкаў. Задрыжала-замітусілася абгародка, бы сухое дуддзё ад ветру дзе ў завуголлі. Пташнікаў.

2. перан. (з прыназ. «па»). Разм. Тоячыся, асцерагаючыся. — Хлусню гавораць звычайна па завуголлю. У вочы няёмка казаць. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)