Траві́ць1 ’засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Гарэц., Др.-Падб.), ’карміць’ (Сцяшк. Сл.), ’харчавацца, есці’ (Хрэст, дыял.), ’спажываць’ (ТС), тра́віць ’ператраўляць (пра страўнік)’ (Нас.). Укр. трави́ти, дыял. трови́ти ’тс’, польск. trawić, чэш. tráviti ’ператраўляць ежу’, ’праводзіць час’, славац. tráviť ’тс’, серб. тра́вити ’карміць травой’, ’засяваць травой’, ст.-слав. травити ’жэрці’, натроути ’накарміць’. Прасл. *traviti < *truti, trovešь (параўн. мар. truju < trutʼ ’ператраўляць (пра страўнік)’, славац. trova ’выдаткі’) выступае ў славянскіх мовах у ступенях: *tru‑, *trov‑, *trav‑ (апошняя — з *‑ō‑), а таксама *trū‑, параўн. серб.-ц.-слав. трыти, трыѩ, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. растръва ’страта, згуба’, ’пагібель’, троути ’вынішчаць’ з багатым наборам значэнняў — да ’атручваць’ (Фасмер, 4, 92; Махэк₂, 650). Роднасныя: ст.-грэч. τρώω ’раню’, τρΰω ’знішчаю, свідрую’, ’выводжу’, ст.-в.-ням. drawa ’пагроза’, англ.-сакс. đréa ’тс’, ’кара’. Сной₂ (778) дапускае дзве і.-е. асновы для разглядаемай лексемы: 1) і.-е. *treu̯H‑ ’раздрабляць, раскрышваць, малоць, спажываць, расходаваць’: ст.-грэч. τρῶμα, τραῦμα ’рана’, вал. taraw ’таўчы, біць’, с.-брэтонск. tarauat ’працерці’, літ. trunýti ’гніць, тлець’; 2) і.-е. аснова *trōu̯ah2, *treu̯ah2, якая з і.-е. *(s)ter‑, — з апошняй выводзіцца ст.-інд. tṛ́ḥa ’трава’, прасл. *tьrnъ > бел. цёрн. Сюды ж траўленне ’страваванне’, траве́нье ’кармленне’ (ТС); траві͡енё ’ператраўліванне, засвойванне’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое з польск. trawienie (Сл. ПЗБ, 5, 111).

Траві́ць2 ’таптаць лугі, з’ядаць пасевы; рабіць патраву’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сержп. Прык.): козамі сена травіць (Пятк. 2), тра́віць ’тс’, ’нацкоўваць сабак на коз і свіней, каб не пустошылі агароды’ (Нас.). Укр. трави́тирабіць патраву’, дыял. трови́ти ’выпасаць, травіць траву на корані’, рус. трави́ть ’псаваць, пашкоджваць, нішчыць, спустошваць, разбураць’, польск. trawić ’тс’, ’марнатравіць’, ’выдаткаваць’, ’паліць, спальваць’. Прасл. (паўночнае) *traviti ’нішчыць, выдаткоўваць’ (Борысь, 640). Да травіць1 (гл.). Сюды ж траві́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-небудзь кіслатой або іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), ’атручваць каларадскіх жукоў’ (Ян.), ’труціць, атручваць’ (ТС; віл., Сл. ПЗБ), траві́тісе ’труціцца’ (беласт., Сл. ПЗБ).

Траві́ць3 ’паволі, патроху адпускаць ліну, снасць, аслабляючы нацяжэнне’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. трави́ть (снасть, канат) ’тс’.

Траві́ць4 пытраві́ць палоску ’апрацоўваць зямлю плугам трэці раз, пасля баранавання’ (бабр., ЛА, 2). Да траі́ць, трайні́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калоць1 ’датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль; утыкаючы што-н. вострае, рабіць дзірку, адтуліну ў чым-н., праколваць’, ’бадаць, пароць (рагамі); забіваць чым-н. вострым (свіней)’, ’рассякаць на часткі; расшчапляць, раздрабняць’ (ТСБМ). У гаворках адзначаюцца значэнні ’датыкаючыся вострым, выклікаць боль і да т. п.’ (Бяльк., Касп., Нас., Сержп. Прымхі, Яруш.), ’забіваць свінню’ (Сержп. Прымхі), ’забіваць (рыбу) васцямі’ (полац., З нар. сл.), ’рассякаць на часткі, расшчапляць’ (Радч., Юрч.); у форме калоцца ’бадацца’ адзначаюць Мат. Гом.; калоць ’бадаць; забіваць; адчуваць востры боль, шчапаць’ (Сл. паўн.-зах.), калоць ’расшчапляць, калоць дровы; біць рагамі’ (ТС). У іншых мовах: укр. колоти ’калоць, бадаць, забіваць’, ’калоць свіней; расшчапляць, калоць дровы’, рус. колоть ’калоць; раздрабляць; забіваць свіней; калоць дровы і да т. п.’, у гаворках яшчэ і ’бадаць’, ’жаліць’. Польск. kłuć ’калоць; праколваць чым-н. вострым; раніць вочы’, ст.-польск. таксама ’змагацца на турніры’, літар. і дыял. ’забіваць (свінню) і інш.’, ’расшчапляць, калоць дрэве’ і цікавае ў Ліндэ, дыял. ’прарастаць’ (у Карловіча, 2, 377: «Pszenierka się kole»). Шэраг польск. значэнняў (гл. Слаўскі, 2, 275) безумоўна пад беларускім уплывам, параўн. адпаведныя спасылкі ў Карловіча, там жа, в.-луж. kłóć ’калоць; расшчапляць і да т. п.’, н.-луж. kłojś у падобных значэннях, чэш. kłáti ’калоць, забіваць; змагацца на турніры’, чэш. мар. ’бадаць; расшчапляць’, славац. klať ’забіваць (свіней)’, славен. kláti ’калоць; расшчапляць; біць; забіваць; кусаць; мучыць і да т. п.’, серб.-харв. кла́ти ’забіваць; мучыць; калоць; кусаць і да т. п.’, макед. колам ’забіваць, мучыць’, балг. коля ’пераразаць горла або адразаць галаву жывёле, калоць’, дыял. ’разразаць’, ст.-слав. клати ’заколваць, забіваць’. Узнаўляецца прасл. kolti з відавочна даўняй дыферэнцыяцыяй значэнняў на базе ’калоць (біць, датыкацца чым-небудзь вострым’, што давала і ’расшчапляць’ і ’забіваць’ (адкуль ’мучыць’ і інш.), гл. Слаўскі, 2, 275, дзе шырока прыводзіцца ранейшая літаратура. З і.-е. адпаведнікаў звычайна прыводзяць літ. kálti ’каваць, выдзёўбваць’ (цікава, што адпаведнае да слав. kovati літ. káuti мае значэнні ’біць, забіваць’ зусім не кавальскія тэрміны), лат. kalt ’біць’; з улікам іншых і.-е. форм узнаўляюць і.-е. kol параўн. БЕР, 2, 564.

Кало́ць2 ’свідраваць’ (Юрч.). Адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам няма. Магчыма, мясцовы наватвор на базе калоць ’праколваць дзірку’, адкуль ’рабіць дзірку’ > ’свідраваць’.

Кало́ць3 у выразе калоць‑калоць ’ківаць з боку на бок, патрасаючы’ (Нік. Напаў.), да калаціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́чегоII (незачем) нареч., разг. няма́ чаго́; не́чага; (не надо) не трэ́ба;

не́чего об э́том говори́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) пра гэ́та гавары́ць;

э́тим не́чего шути́ть гэ́тым не трэ́ба (не́чага) жартава́ць;

да тут и ду́мать не́чего ды тут і ду́маць няма́ чаго́е́чага);

не́чего спеши́ть няма́ чаго́е́чага, не трэ́ба) спяша́цца;

от не́чего де́лать ад няма́ чаго́ рабі́ць;

не́чего сказа́ть! што і каза́ць!, няма́ што і каза́ць!;

де́лать не́чего нічо́га не зро́біш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стро́итьI несов.

1. (сооружать — здания, мосты, каналы, памятники и т. д., производить — машины, станки, приборы) будава́ць;

2. (изготовлять мелкие предметы, мастерить) вырабля́ць, стро́іць, рабі́ць;

3. (организовывать, создавать) стро́іць, ствара́ць;

4. (основывать — планы, мечты, надежды, предположения) стро́іць, грунтава́ць;

5. (чертить, конструировать, создавать в уме) стро́іць;

стро́ить из себя́ (кого) стро́іць з сябе́ (каго);

стро́ить дурака́ (из кого-л.) стро́іць ду́рня (з каго-небудзь);

стро́ить гла́зки стро́іць во́чкі;

стро́ить ро́жу крыві́ць мо́рду;

стро́ить грима́сы стро́іць грыма́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сука́ць ’звіваць, скручваць некалькі нітак у адну’, ’намотваць пражу на цэўкі пры тканні’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., ТС, Тур., Пятк. 1, Варл., Янк. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ, З нар. сл., Сцяшк.), ’рабіць свечку, макаючы ў гарачы воск’ (Нас., Шн.), сука́ти ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), сучы́ць ’тс’ (Касп.). Укр. сука́ти ’сукаць’, рус. сука́ть, сучи́ть ’тс’, царк.-слав. сукати, польск., в.-луж. sukać, н.-луж. sukaś ’круціць вяроўку, нітку’, чэш. soukati, славац. súkať, серб.-харв. су́кати ’круціць’, славен. súkati ’тс’, балг. су́кам, макед. сука. Прасл. *sukati ’скручваць, звіваць ніткі’ з’яўляецца ітэратывам да прасл. *sъkati, *sъkǫ ’звіваць ніткі, пасмы; навіваць пражу на цэўкі’, параўн. рус. дыял. ска́ть, ст.-рус. съкати ’сукаць’, чэш. skáti, славац. старое skať, роднаснага літ. sùkti, sukù ’круціць, паварочваць’, лат. sukt ’тс’, sukata ’матыліца’. Гл. Траўтман, 291; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1118; Фасмер, 3, 635, 798; Махэк₂, 545. Узыходзіць да і.-е. *seu̯‑k‑ < *seu̯‑//*su‑ ’згінаць, паварочваць, круціць’; гл. Бязлай, 3, 339–340; Борысь, 586; Шустар-Шэўц, 1374–1375; гл. яшчэ Варбат, Этимология–1980, 33; ЕСУМ, 5, 470.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́да ’парада, павучанне’, ’сход’ (ТСБМ), ’парада, сродак’ (Нас.), ’парада, дапамога, работа’ (Ян., Бяльк.), ’парада’ (астрав., шальч., віл., маст., мядз., шчуч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’спосаб, змова’ (Юрч.), ’нарада родных і сваякоў’ (ТС), ’сродак, выхад’, ’рада’ (Гарэц.), даць ра́ды ’справіцца з чым-, кім-небудзь’ (Калюга), ст.-бел. рада ’парада’, радити, радить, укр. ра́да, рус. дыял. ра́да, польск. rada ’рада, парада’. Лічыцца, што ўсходнеславянскія мовы запазычылі гэтую лексему праз польскую з с.-в.-ням. rât ’рада’, параўн. ням. Rath, rathem ’радзіць’, інд. rādh‑noti ’набываць; атрымліваць карысць’, авест. rāda‑ ’дабівацца чаго-небудзь, мець клопат’ (Фасмер, 3, 429; Брукнер, 452). Бязлай (3, 143) выказвае сумненне ў запазычаным характары слова, рэканструюе прасл. *radъ, што да і.-е. *rōdh‑, параўн. ст.-інд. rādha‑ ’блаславенне, поспех, шчодрасць’. Сюды ж адносяцца серб. ра́дити, харв. ràditiрабіць’, гл. рад2. Дапускаючы такую магчымасць, нельга выключыць змяшэнне са старым запазычаннем праз польскую з нямецкай (Нававейскі, Zapożyczenia, 10) ра́да ’савет, рада (як орган)’ (Гарэц.), параўн. ст.-бел. рада ’орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.

Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чат1 ’аднастайнасць, падабенства; узор’: на почат гэтага здзелай, боты не адным початам пашыты (Нас.). Можна меркаваць, што мае тое ж паходжанне, што і рус. дыял. чи́тать ’лічыць’, ’рабіць тое, што патрабуе падлічэння: плесці сетку, вышываць, вязаць’, параўн. счёт ’падлік’, не счесть ’не злічыць’, польск. poczet ’лічба; колькасць; падлік; рахунак’ (XVI–XIX стст.), чэш. počet ’лічба, падлік, рахунак’, славац. počet ’лічба, мноства, колькасць’, якія ўзводзяць да *počьtъ з *po‑čisti ’пачытаць’ = *po‑čitati ’падлічыць’ > бел. чыта́ць ’успрымаць вачамі, вымаўляць няпісанае’), г. зн. класці прадметы (і літары) адзін за адным або адзін пад адным (Голуб-Копечны, 282; Трубачоў, Эт. сл., 4, 123; Банькоўскі 2, 651). Сюды ж, відаць, ст.-бел. почотъ ’світа, картэж’, г. зн. лік суправаджальных, тых, хто едзе адзін за адным.

По́чат2 ’павага, пашана’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, архаізм, звязаны з папярэднім словам, параўн. укр. по́чет, рус. почёт, балг. по́чет, по́чит, макед. почит ’тс’, ст.-слав. почьтениѥ ’павага, пашана’ і пад. Усе да *počisti, *‑čьtǫ, гл. почтаваць, пачцівы. Гл. таксама пачо́т, хутчэй за ўсё, з рус. почет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгаша́ць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’ (Ласт.). Да незафіксаванага о́шыць/*гашы́ць ’прыводзіць у належны стан; гатаваць, рыхтаваць і пад.’, параўн. ст.-рус. гоши(ти) ’рыхтавацца’ (берасцяная грамата XII ст., Зализняк, Древненовг., 318), гошитирабіць, рыхтаваць’ (наўг., Сразн., помнік XVI ст.), рус. смал., пск., наўг., цвяр., ярасл. гоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць; збіраць у дарогу; назапашваць’, укр. закарп. гоши́ти, гоші́ти ’падпільноўваць каго-небудзь; што-небудзь вельмі любіць’, гоши́тися, гоші́тися ’гатавацца; узбуджацца’. Філін (Происх., 593) лічыў гошити старажытным паўночна-заходнім лексічным дыялектызмам, які быў вядомы і на крайнім паўднёвым захадзе. Звязваюць таксама з гоноши́ть ’нагрувашчваць, збіраць’, гоноши́ться ’рыхтавацца’ (так ЕСУМ, 1, 578), што не падаецца пэўным (параўн. у гэтым кантэксце прасл. *gonositi ў ЭССЯ, 7, 25–26). Этымалогія беспрэфіксальных форм няясная. Ва ўсякім выпадку, не мае рацыі апеляцыя да вельмі сумнеўнага о́ха ’харчовыя прыпасы’ (ЕСУМ, 1, 578). Параўн. рус. пск., цвяр. пригоша́ть, пригоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць на запас’, пск. приго́ха ’страва; харчовыя прыпасы’. На семантыку наўг. приго́ха ’прыгожая дзяўчына, жанчына; прыгажуня’, як і бел. прыгашаць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’, паўплывала, безумоўна, семантыка лексем з коранем прыго́ж‑. Гл. Антропаў, Palaeoslavica, XII, 1, 2004, 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìntiрабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)