Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стайло́ ‘сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (лун., Шатал.), ста́йло ‘неагароджанае месца на пакосе, дзе адпачывае ўдзень жывёла’, ‘стаянка’ (ТС), ‘памост на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (петрык., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), Да стаяць з суф. ‑л(о). Сюды ж стайлі́на ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (староб., Мат. дыял. канф., 74). Гл. стойла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́жык, ‑а, м.

1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.

2. Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.

3. у знач. прысл. во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кама́ндаванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі. Шчарбатаў.

2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расце́рціся, разатруся, разатрэшся, разатрэцца; разатромся, разатрацеся; зак.

1. Размяцца, ператварыцца ў парашок, пыл або даць аднародную масу ў працэсе трэння. Фарба добра расцерлася.

2. Расцерці сябе. Расцерціся мокрым ручніком.

3. Разм. Пракласціся, утаптацца (пра дарогу, сцежку і пад.). — Няўжо такое надвор’е будзе стаяць цэлую зіму? Суцішыцца, разатрэцца дарога. Утрох будзем ездзіць на чацвярых конях. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самкну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад самкнуць.

2. у знач. прым. Спец. Шчыльны, такі, у якім адны з другімі стаяць вельмі блізка, на самай кароткай дыстанцыі па фронту або па фронту і ў глыбіню (пра строй). Самкнутыя рады. □ Рэхам даносіцца да нас марш самкнутага строю савецкіх байцоў і атрадаў партызан. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Тое, што і скаба; невялікая скаба. Змацаваць скобкамі.

2. Тып прычоскі, пры якой валасы падстрыгаюцца па прамой лініі па лбе і патыліцы. Унь яны стаяць. Яраш са скобкай валасоў і жалезным бранзалетам, Юллян Раткевіч глядзіць на Шайку і, здаецца, здагадваецца, што нешта адбылося. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рла, ‑а, н.

1. Храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў. Прапаласкаць горла. Пяршыць у горле. □ Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка. // Пярэдняя частка шыі, у якой змяшчаецца гэта храстковая трубка. [Алік] ляжаў і чакаў, што вось-вось нехта наваліцца на яго, схапіць за горла, пачне душыць. Шашкоў. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.

2. Верхняя звужаная частка пасудзіны. Горла бутэлькі.

3. Вузкі праход з заліва або ўнутранага мора ў адкрытае мора. // Рукаў у вусці ракі. // перан. Пра ўсякі вузкі праход у чым‑н. Прайшоўшы праз вузкае горла маста, .. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана веерам. Брыль.

•••

Браць (узяць) за горла гл. браць.

Вырваць з горла гл. вырваць.

Горла перагрызці гл. перагрызці.

Горлам браць гл. браць.

Драць (ірваць, надрываць) горла гл. драць.

Засесці ў горле гл. засесці.

Заткнуць горла гл. заткнуць.

З горла лезе (валіцца, прэ) гл. лезці.

Клубок у горле гл. клубок.

Ком у горле гл. ком.

Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) гл. кусок.

На ўсё горла — вельмі моцна, з усёй сілы (крычаць, спяваць і пад.).

Па горла — а) вельмі моцна (заняты, перагружаны і пад.). Завален работай па горла; б) вельмі многа (спраў, клопатаў і інш.). На прадвесні ў Хаіма Плаўніка работы было па горла. С. Александровіч.

Прамачыць горла гл. прамачыць.

Прыстаць з нажом да горла гл. прыстаць.

Слёзы падступілі да горла гл. сляза.

Станавіцца папярок горла гл. станавіцца.

Стаяць калом у горле гл. стаяць.

Стаяць папярок горла гл. стаяць.

Сыты па горла гл. сыты.

У горла не лезе гл. лезці.

Як косць (кветка) у горле гл. косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́я1 ‘чарада птушак’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘касяк рыб’ (Сцяшк.). Паводле Сл. ПЗБ (4, 584), з рус. стая́ ‘тс’, што патрабуе дадатковай аргументацыі, параўн. ста́я ‘загарадка ў хляве, дзе стаяць коні’ (брэсц., Нар. сл.), ста́я, ста́і ‘загон’ (Сл. ПЗБ). Прасл. *staja; параўн. таксама ўкр. ста́я ‘курэнь пастухоў; загон; рад сціртаў сена’, рус. ‘хлеў; адрына, загон’, стараж.-рус. стая ‘хлеў’, ‘прыстанішча; ложак; шацёр’, чэш. stáj, stáje ‘стойла’, серб.-харв. ста̏ја ‘стойла; загон’, славен. stája ‘хаціна пастухоў; прыстанішча’, балг. ста́я ‘пакой’, макед. стаја ‘канюшня’. Да стаць, стаяць, першаснае значэнне ‘стойла; месца, дзе стаіць жывёла’, ‘стаянка’. Гл. Фасмер, 3, 749; Махэк₂, 574; Сной₁, 603; гл. спецыяльна Лучыц–Федарэц, Лекс. Палесся, 193–194. Трубачоў (Этногенез₂, 212) лічыць кур’ёзным, аднак цалкам рэальным, што назва “рухлівай” групы жывёл утворана ад і.-е. *stā‑стаяць’. Няма падстаў разглядаць як магчымы субстратны балтызм рус. падмаск. ста́йка ‘хлеў’ (Тапароў, Балтийские яз., 46), параўн. Анікін, Опыт, 283.

Ста́я2 ‘парода, гатунак’ (Бяльк.). Відаць, да стая1 (< ‘з адной стаі, з аднаго гнязда’).

Ста́я3 ‘загон, участак зямлі’ (іўеў., трак., воран., шальч., беласт., Сл. ПЗБ), ‘мера даўжыні ў 100 м’ (Сцяшк.), ст.-бел. стая ‘мера даўжыні, роўная прыблізна 80 м’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. ста́я ‘дзялянка зямлі, загон’, польск. staja ‘пэўная мера даўжыні поля’. Прасл. *staja ‘постаць; паласа поля, занятая пры апрацоўцы’, што да *stati, гл. стаць. Параўн. ЕСУМ, 5, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льна,

1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).

2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.

3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.

•••

Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)