цю́бік, ‑а, м.

Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі. клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем. Цюбік клею. Цюбік крэму. Цюбік мазі. // Пра што‑н., упакаванае ў выглядзе трубачкі. [Гукан] пабялеў, доўга трымаўся за сэрца. Потым рухамі хворага адчыніў шуфляду стала, дастаў цюбік з валідолам, укінуў таблетку ў рот. Шамякін.

[Ад фр. tube — трубачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус. дыял. желтопу́з ’від вужа’, укр. жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш. želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанае ўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑aрот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ушчыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і без дап.

1. Пальцамі сціснуць скуру да болю. Зайчык нібы незнарок прытуліўся да Ганны, раптам ушчыкнуў яе за бок. Мележ. [Хлопчык:] «Не дай бог [Хрысціна] злая! Калі не ўдасца адлупцаваць, дык хоць ушчыкне, але так, што аж іскры з вачэй пасыплюцца». Гурскі. // перан. Рэзка працяць (пра холад, мароз). Калі выйшаў [Мацей] на ганак, востры халадок прабраўся пад полы і ўшчыкнуў за калені. М. Стральцоў.

2. Шчыпком аддзяліць, адарваць. Паклаўшы на стол скібку хлеба, ад якой ушчыкнула і ўкінула сабе ў рот каліўца, .. [маці] ціха і знясілена расказвала дзецям пра сваё няўдалае падарожжа. Ус. А Аленцы гэтак хацелася есці, і яна неўзаметку ад сястры ўшчыкнула крошачку [хлеба] і ўкінула ў рот. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвалорот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.

1. Плюючы, ачысціць рот ад чаго‑н. [Аўдзей:] — Учора павёў.. [кабылу] да калодзежа.., а яна як вырвецца з маіх рук ды як капане заднімі нагамі, дык увесь твар мне заляпіла, ледзь адпляваўся. Кулакоўскі.

2. перан. Сплёўваючы, выказаць агіду да чаго‑н., нежаданне мець з кім‑н. справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бажо́к, бажка, м.

1. Памянш. да бог.

2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго‑н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капры́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, наравісты, з капрызамі. Капрызнае дзіця. Капрызны чалавек. // Які выражае капрыз. Капрызны голас. Капрызны твар. □ [Акушэрка] сустракала Сяргея больш стрымана, крывячы ў ледзь прыкметнай усмешцы.. капрызны маленькі рот. Сіўцоў.

2. перан. Поўны нечаканых перамен, выпадковасцей; няўстойлівы. Капрызны лёс. Капрызнае надвор’е. □ Нёман стромкі, капрызны, а па ім — плыты, бясконца плыты... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыві́ць, крыўлю, крывіш, крывіць; незак., што.

Рабіць крывым, перакошаным, выгнутым. Крывіць туфлі. // Перакошваць у грымасе (твар, губы, рот). Не то ад дыму вусны [Рыгор] крывіць і вока правае прыжмурвае, не то здалёк яшчэ прабуе ўсміхацца Аўдолі. Крапіва. «Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. Колас.

•••

Крывіць душой — быць няшчырым, наўмысна не гаварыць праўды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.

Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)