цяж, ‑а, Т ‑ом, м.

1. Рэмень ці трос, якія служаць сродкам перадачы цягавай сілы. Падчапілі другі паравоз, рванулі раз і два .. Перадыхнулі хвіліну, другую і рванулі так, што загрымеў і лопнуў цяж. Лынькоў.

2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу экіпажа. Пры конях ішлі па некалькі чалавек, мясілі гразь і час ад часу хапаліся за цяжы, крычалі на коней. Лобан.

3. Скрэпа, замацаванне, звязка. Змацаваць бярвенне жалезным цяжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.

Яго мучыў ч. нуды.

4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).

|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Чарвячная перадача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ля́скаўка1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў. ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш. praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац. pukaía (< pukať ’тс’), польск. trzaskawka (< trzaskać ’тс’).

*Ля́скаўка2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскаць ’трэскацца’ (гл.).

*Ля́скаўка3, ля́скоўка ’падлешчык’ (ТС). Да ле́скаўка (гл.).

Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск. laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоежса́масьць ’тоеснасць’ (Ласт.), тоеса́масьць, тожса́масць ’тоеснасць, ідэнтычнасць’ (Байк. і Некр.), тожса́масць ’ідэнтычнасць, саматоеснасць’ (Некр. і Байк.), сюды ж тоежса́мы ’тоесны’ (Ласт.), тоеса́мы, тожса́мы ’тоесны, ідэнтычны’ (Байк. і Некр.). Утворана для перадачы лац. identitās ’ідэнтычны’ ад īdem ’той самы, той жа’, па тыпу польск. tożsamość, у аснове спалучэнне то́е са́мое ’адно і тое ж’ (вілен., Сл. ПЗБ), то́я‑са́мая ’тое, што было’ (Варл.), формы н. р. суадносныя з той са́мы ’той жа’ (Некр. і Байк.), той‑са́мы ’тс’ (Байк. і Некр.), тоj сам ’тс’ (Вруб.), гл. той, тое, самы. Формы з тож, мажліва, непасрэдныя запазычанні з польскай мовы. Гл. таксама тож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заключэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заключаць — заключыць (у 1 знач.).

2. Вывад, суджэнне, меркаванне, зробленыя на падставе чаго‑н. Зрабіць заключэнне. Прыйсці да заключэння. Заключэнне ўрача. □ А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Колас.

3. Апошняя, заключная частка твора, прамовы і пад. Дысертацыя складаецца з уступу, трох глаў і заключэння. □ У заключэнні перадачы выступае калгасная мастацкая самадзейнасць. «Звязда».

•••

У заключэнне — пад канец, заканчваючы што‑н. У заключэнне хор выконваў песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад. Вынаходца радыё. Звязацца па радыё.

2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.). Слухаць радыё.

3. Разм. Тое, што і радыёпрыёмнік; рэпрадуктар. Уключыць радыё. □ У маленькім пакойчыку, на самаробным століку было.. радыё. Чорны.

4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.). Працаваць на радыё. □ У радыё [Валодзя] таксама не надта разбіраецца. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для прыёму або перадачы відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання. Тэлевізійная станцыя. Тэлевізійная студыя. □ Як гасцінны гаспадар і як гід адначасова, шафёр паказвае мне новыя дамы ў Століне — і жылыя, і адміністрацыйныя, на рэтрансляцыйную тэлевізійную вышку, на першакласны бальнічны гарадок. Місько. Хмары над горадам плылі нізка, ахіналі нават шпіль тэлевізійнай вежы. Карпаў.

2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання. Тэлевізійнае вяшчанне. Тэлевізійная перадача. Тэлевізійны фільм. □ Першы тэлевізійны музычны спектакль для маленькіх гледачоў адбыўся. «ЛіМ».

•••

Тэлевізійны цэнтр гл. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіно́нім, ‑а, м.

Слова, якое адрозніваецца ад іншага гучаннем (і напісаннем), але супадае з ім або вельмі блізкае да яго па значэнню (напрыклад: «моцны» і «трывалы», «праца» і «работа»). Для перадачы аднаго і таго ж паняцця ў пісьменніка знаходзіцца мноства сінонімаў. Каваленка. Часта і ў літаратуры словы «байка» і «казка» ўжываюцца як сінонімы. Казека. // перан. Кніжн. Тоеснае паняцце. Купалаўскі «вольны сейбіт» стаў сінонімам новага чалавека працы. Гіст. бел. сав. літ. У разуменні Горкага краса атаясамлівалася з свабодай чалавека, была сінонімам свабоды і рэвалюцыі. Івашын.

[Ад грэч. synōnymos — аднайменны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

С. дакладнага часу.

С. сірэны.

Прагучаў с. хуткай дапамогі.

2. перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.

3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

С. з інспекцыі.

4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.

|| прым. сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)